Паводле яго слоў, цяжкасці захоўваюцца ў пытанні аднагалоснага ўхвалення прапанаванага нафтавага эмбарга. «Я не магу вам сказаць дакладна, зойме гэта тыдзень ці два», — адказаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі на пытанне аб тэрмінах.

Міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандр Шаленберг сказаў перад гэтым, што Еўрапейскі Саюз можа ўзгадніць Шосты раўнд санкцый супраць Расеі ў найбліжэйшыя дні.

Але насамрэч Еўрасаюзу спатрэбіцца больш часу для ўзгаднення шостага пакета санкцый супраць Масквы, сказаў у панядзелак міністр замежных спраў Люксембурга Жан Асельборн, дадаўшы, што ў выніку новы комплекс захадаў будзе прыняты.

«У сапраўднасці няма ніякіх апраўданняў для таго, каб не прыняць новы пакет санкцый», — сказаў Асельборн журналістам у Бруселі.

Праблемы з увядзеннем санкцый узнікаюць таму, што супраць нафтавага эмбарга рэзка выступае Венгрыя, якая патрабуе за сваю згоду ўсё больш і грошай, і часу.

Угаварыць прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана брусельскай Еўракамісіі не атрымалася, прыйшлося падымаць узровень. Кіраўнікі МЗС таксама не дамовіліся, але зараз ёсць шанец у паслоў краін ЕС.

Калі ж не дамовяцца амбасадары, то Орбана асабіста будуць пераконваць ужо кіраўнікі дзяржаў ЕС на саміце 30—31 траўня.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1