Гаворка ідзе аб тым, каб у абмен Расія прапусціла судны са збожжам з украінскіх партоў.

Газета адзначае, што ў перамовах па гэтым пытанні ўдзельнічае Турцыя, якая магла б прыняць удзел у размініраванні партоў і забеспячэнні марскога трафіку.

У выніку заключэнне такой здзелкі магло б змякчыць харчовы крызіс. У ААН асцерагаюцца, што рост цэн на збожжавыя і дэфіцыт харчавання могуць дэстабілізаваць абстаноўку ў бедных краінах, якія залежаць ад украінскага збожжа, і прывесці да канфліктаў.

ААН вядзе перамовы з прадстаўнікамі Расіі і Украіны аб тым, як можна разблакаваць калідоры ў Чорным моры, каб вывезці збожжа з Украіны. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры арганізацыі Лінда Томас-Грынфілд на канферэнцыі па забеспячэння глабальнай харчовай бяспекі.

Яна паведаміла, што 19 мая адбудзецца пасяджэнне Рады Бяспекі ААН пры ўдзеле дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні аб папаўненні ўкраінскай сельгаспрадукцыі на сусветным рынку.

Беларусь з'яўляецца адным з асноўных гульцоў на сусветным рынку калійных угнаенняў. Летась ЕС увёў забарону на пастаўкі і транзіт часткі прадукцыі «Беларуськалія», ЗША ўвялі санкцыі супраць самой кампаніі і БКК — афіцыйнага экспарцёра прадукцыі. Да абмежавальных захадаў далучыліся Канада, Вялікабрытанія.

У пачатку гэтага года Літоўская чыгунка спынілі транспарціроўку калійных угнаенняў з Беларусі для паставак у трэція краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру