Сёння раніцай у Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў.
Яго затрымалі ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей, паведамляе «Вясна».
Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
Нагадаем, што 15 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў былі затрыманыя ў сярэдзіне красавіка, у іх дамах прайшлі ператрусы. Частку адпусцілі па адбыцці 10 сутак.
За кратамі працягваюць знаходзіцца Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў. Яны прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.
Чытайце таксама:
«Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!» Вольга Брыцікава расказала пра 75-дзённы арышт





