Раніцай 17 мая па пасёлку Дзясна ў Чарнігаўскай вобласці быў нанесены ракетны ўдар, у выніку якога ёсць загінулыя і параненыя. Пра гэта паведамляе ваенны губернатар вобласці Вячаслаў Чавус.

Дакладную колькасць ахвяр Чавус не назваў.

Таксама расійскія ракеты атакавалі ноччу Львоў. Паведамляецца таксама пра абстрэл вайсковага аб’екта ў Явараўскім раёне на Львоўшчыне, за 15 кіламетраў ад польскай мяжы.

Мэр Львова назваў начны абстрэл адным з самых маштабных па колькасці ракет.

«Гэтай ноччу на Львоўшчыне былі дзве паветраныя трывогі і дзве хвалі ракетных вылетаў. У Львове ніводная ракета не прызямлілася. Добра спрацавалі сілы СПА», — напісаў ён.

З яго слоў, ці быў Львоў мэтай абстрэлу.

«У адной з вёсак Явараўскага раёна абломкі ракеты часткова пашкодзілі аб'ект чыгуначнай інфраструктуры. У навакольных дамах вылецелі шыбы. І гэта ўсё ў 20-кіламетровай зоне да мяжы з Еўрапейскім саюзам», — дадаў Садавы.

Паводле звестак кіраўніка Львоўскай адміністрацыі Максіма Казіцкага, пацярпелых у выніку абстрэлу няма.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
12