Развітацца з Краўчуком прыйшлі ўсе галоўныя дзяржаўныя дзеячы Украіны, у тым ліку мэр Кіева і міністры.
Ушанаваць памяць Леаніда Краўчука прыехалі ўсе папярэднія прэзідэнты Украіны, незалежна ад поглядаў. Не было толькі Віктара Януковіча.
Уладзімір Зяленскі прыехаў аддаць доўг памяці ў суправаджэнні жонкі.
Відавочны кантраст з лукашэнкаўскай Беларуссю, дзе на пахаванні першага кіраўніка незалежнай краіны Станіслава Шушкевіча не было нават афіцыйнай цырымоніі з ганаровай вартай.





