Рэальныя даходы насельніцтва ў першым квартале ўпалі ў Магілёўскай вобласці — на 2,5% да аналагічнага перыяду 2021-га, у Віцебскай — на 2,1%, у Гродзенскай — на 0,9%, а таксама ў Брэсцкай — на 0,8%. У Мінску гэты паказчык вырас на 2,2%, у Гомельскай вобласці — на 0,2%, а ў Мінскай вобласці — на 0,1%. Падзенне рэальных даходаў насельніцтва ў асобных рэгіёнах адбылося ўпершыню за апошнія 5 гадоў.

Для параўнання: у першым квартале 2021-га рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 2,8%, 2020-га-на 7,3%, 2019-га — на 7,2%, 2018-га — на 7,8%. У апошні раз падзенне гэтага паказчыка ў першым квартале было ў 2017 годзе, тады зніжэнне склала 1,7%.

Прэм'ер-міністр Беларусі напярэдадні заявіў, што ў краіне няма падзення рэальных даходаў насельніцтва, а дзяржавай своечасова выконваюцца ўсе сацыяльныя абавязацельствы, а «эканоміка Беларусі цяпер адчувае сябе цалкам выдатна».

«Тым не менш мы разумеем, што патрэбная будзе вельмі сур'ёзная праца для таго, каб не даць сітуацыі пагоршыцца і, па меншай меры, выйсці на тыя ж параметры працы, якія былі ў мінулым годзе да ўвядзення гэтага сур'ёзнага санкцыйнага пакета», — сказаў прэм'ер-міністр.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,5%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,6%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамога, стыпендыі і іншыя) — 22,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,1%, вынікае са звестак Белстата.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0