«Яны прыйшлі да высновы, што дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту шляхам перамоваў паміж Украінай і Расіяй запатрабуе неадкладнага спынення баявых дзеянняў з боку Расіі і вываду расійскіх войскаў з Украіны», — заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфэн Хебештрайт.

Па меркаванні Шольца, палітыкі таксама абмяняліся думкамі пра магчымасці падтрымкі Украіны і дамовіліся заставацца ў цесным кантакце.

У сваю чаргу Зяленскі назваў перамовы з Шольцам «прадуктыўнымі».

«Абмеркавалі сітуацыю на фронце, працяг ціску на РФ, узмацненне жорсткасці санкцый, перспектывы дасягнення міру. Цэнім падтрымку Нямеччыны, у тым ліку абаронную. Разлічваем на далейшае садзейнічанне Нямеччыны на шляху Украіны да паўнапраўнага сяброўства ў ЕС», — напісаў ён у Твітары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру