Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кіно
Фота 2 з 2
21.05.2022 / 12:25
Бел / Łac / Рус

Што паглядзець. «Лесвіца» — захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам

5 мая на амерыканскім канале НВО Max адбылася прэм’ера міні-серыяла «Лесвіца» (The Staircase) з зорным Колінам Фёртам. Фільм распавядае пра сапраўдныя падзеі 20-гадовай даўніны, калі ў ЗША расследавалі трагедыю ў сям'і вядомага пісьменніка Майкла Петэрсана.

Усе кадры з серыяла: kinonews.ru

Усе кадры з серыяла: kinonews.ru

З таго самага часу, як Майкл Петэрсан знайшоў сваю жонку ўнізе лесвіцы ў іх дома (ці штурхнуў яе туды), ва ўсіх, хто ведае гэтую гісторыю, заставалася адно пытанне — гэта забойства ці не?

Частка кінематаграфістаў схілялася да гэтага меркавання. Лаўрэат «Оскара», дакументаліст Жан-Ксав’ер дэ Лестрад быў заінтрыгаваны ідэяй прасачыць за чарговай мутнай справай у амерыканскім судзе і пачаў здымаць фільм пра падзеі вакол Петэрсана раней, чым у 2003 годзе над пісьменнікам пачаўся працэс, піша Wall Street Journal.

Увагу Лестрада, як і ўвагу стваральніка цяперашняй «Лесвіцы», прыцягнулі адны і тыя ж моманты гэтай гісторыі — тыя, што не маюць нічога супольнага з правасуддзем і, тым не менш, уплываюць на вынікі шмат якіх судоў па гучных справах. Гэта палітыка, асвятленне справы ў прэсе і персаналіі.

Знакаміты Колін Фёрт, які звычайна грае больш прыемных персанажаў, тут увасабляе асобу, да якой цяжка адчуць прыязнасць. Петэрсан, якога ён нам паказвае, эгаістычны і двудушны, а на яго пераслед уплываюць два фактары. Першы з іх — бісэксуальнасць пісьменніка, а другі — тое, што за 20 гадоў да смерці цяперашняй жонкі Кэтлін ён знайшоў іншую жанчыну ўнізе іншай лесвіцы, і зноў ён быў апошнім, хто бачыў яе жывой. Магчыма, гэтыя аспекты жыцця Петэрсана ніяк не звязаныя са смерцю Кэтлін, але ж яны не дадаюць яму станоўчасці ў вачах суда.

Гэта складаная справа, якая заслугоўвае ўсіх васьмі серый серыяла. Будзьце ўпэўненыя — вам будзе над чым паламаць галаву. Не толькі над суплётамі дэтэктыўнай гісторыі, але і над выгінамі генеалагічнага дрэва сям’і Петэрсанаў.

Глядзіце самі: падчас свайго першага шлюбу Петэрсан жыў у Германіі, дзе яны з мінулай жонкай блізка сябравалі з суседзямі і іх дочкамі. Потым раптоўна памёр бацька суседскага сямейства, а пазней і яго жонка — меркавана, што ад анеўрызмы, але насамрэч яе знайшлі ўнізе лесвіцы з разбітай галавой пасля вячэры з Петэрсанам. Пасля трагедыі Петэрсаны, у якіх было двое ўласных сыноў, узялі да сябе дачок суседзяў, але потым хутка разышліся. Тады Майкл Петэрсан завязаў адносіны з Кэтлін, у якой тады ўжо было дзіця ад першага шлюбу.

Колін Фёрт і Тоні Калет (выканаўца ролі Кэтлін) проста геніяльна граюць свае ролі закаханых сужэнцаў, якія могуць ненавідзець адзін аднаго. Не менш якасна дэманструе сябе Кален Мос у ролі пракурора Джэймса Хардзіна і Паркер Поўзі ў ролі яго асістэнткі Фрэды Блэк. Але ж іх праца не дае канчатковага адказу на пытанне пра тое, ці была гісторыя Кэтлін Петэрсан забойствам — напэўна, гэты адказ кожны глядач мусіць шукаць сам.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB —7,5/10,

Rotten Tomatoes — 94%.

Што паглядзець. «Кульгавыя коні» — незвычайны брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў

Фільм тыдня: «Камон Камон». Кранальная чорна-белая драма з геніяльным Хаакінам Феніксам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
На Венецыянскім фестывалі ганаравалі фільм пра мігранцкі крызіс на беларускай мяжы 2
«Небаракі» Ёргаса Ланцімаса атрымалі «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі 1
Працяг аднаго з найпаспяховейшых постапакаліптычных шоу HBO пад пытаннем
У Беларусі пачалі прадаваць квіткі на «Опенгеймера»
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі падвойным падаткам
Разлік на картку і 100% перадаплата. Як махляры прадаюць кветкі праз інстаграм
Якія прэм'еры чакаюць гледачоў Мінска ў новым тэатральным сезоне
Псіхалогія безадказнасці. Чаму людзі вераць гараскопам і картам Таро 1
У Лідзе прайшлі затрыманні на «Белтэкс Оптык», «Лакафарбе» і прадпрыемстве ЖКГ 7
Украінская разведка заявіла аб датычнасці да атакі дронамі ў Курску — па будынку ФСБ і нафтаперапрацоўчым заводзе
Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х 16
Усяго патроху
У Ляхавічах усталявалі кампазіцыю «Я люблю ПМС». Але гэта не тое, што вы маглі падумаць 4
Антыгостынг — новы спосаб не разбіваць сэрцаў 2
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 19
Чатыры акны магчымасцяў і чаму ставіць на Качанаву — «Ток» з Вадзімам Пракоп’евым 32
Фота / Відэа
У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся 2
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 48
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 18
У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку 11
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні 42
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 19
Самае лайканае
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы 2
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 11
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Найбольш рэакцый
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 19
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 32
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 11
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  19
Гарачыя тэмы
У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку 12
Як уласнымі рукамі стварыць VPN-сервер, які цяжка будзе заблакаваць — падрабязны гайд 9
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні 42
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 19
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 32
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 11
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 3
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 8
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх