Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 1 з 2

Фота: асабісты архіў

19.05.2022 / 17:09
Бел / Łac / Рус

«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы

Мінчанка Аніта Бакуновіч цяпер павінна была б рыхтавацца да паступлення ва ўніверсітэт, але яе трымаюць на Валадарцы.

Фота: асабісты архіў

Фота: асабісты архіў

18-гадовую Аніту затрымалі раніцай 23 лютага разам з яе 26-гадовым братам Янам. У іх кватэру ўварваліся група захопу ГУБАЗа і САХРа ў поўным абмундзіраванні і са зброяй. Пра гэта расказвае Хрысціна Місючэнка, сваячка Аніты. 

«Да іх стукаліся ў дзверы, але яны не чулі, бо спалі. У выніку дзверы ўзламалі. Правялі ператрус, з таго, што знайшлі — беларускі сцяг. Яна, брата Аніты, збілі яшчэ там да страты прытомнасці. Я з ім пасля размаўляла, і ён не памятае, што ў той момант адбывалася. Дапытвалі яго ў кватэры, хацелі, каб ён сказаў пароль ад тэлефона», — кажа Хрысціна. 

У гэты ж дзень у Аніты адбыўся суд. Дзяўчыне прысудзілі 15 сутак па артыкуле 24.3 (непадпарадкаванне сілавікам). Пасля іх яе не выпусцілі. 

«Наогул першапачаткова яны прыйшлі, бо нібыта была нейкая спасылка, звязаная з планам «Перамога», — сказалі «Нашай Ніве».

Магчыма, гаворка пра падманную спасылку на несапраўдную «Перамогу», размешчаную сілавікамі, каб ідэнтыфікаваць людзей, якія шукаюць кантакта з планам, створаным сілавікамі, якія арганізаваліся ў «Байпол» — ініцыятыву афіцэраў супраць дыктатуры.

«Хто рэгістраваўся па ёй, тых яны зараз адсочваюць, — кажа Хрысціна Місючэнка. — Пасля ў тэлефоне Аніты знайшлі фатаграфію з мітынгу ў 2020 годзе.

Маці пра затрыманне ніхто не сказаў. Яна даведалася пра гэта толькі праз некалькі дзён, калі Ян і Аніта перасталі выходзіць на сувязь. Сваякі, вядома, чакалі, калі яна выйдзе. Але Аніце далі артыкул 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яну прыпісалі артыкул 361 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім)», — кажа Хрысціна. 

Адразу пасля затрымання Ян апынуўся ў шпіталі. Адтуль ён змог уцячы. Цяпер хлопец у бяспецы. 

«Я змагла яго пару разоў наведаць, перадаць рэчы, — кажа сваячка. — Як ён мне расказваў, яны б'юць так, каб не было слядоў пабояў. Бачыла на ім сляды ад кайданкоў, а яшчэ раней у кватэры акрываўленую шкарпэтку. Разгром, вядома, там быў поўны», — працягвае яна.

«На фатаграфіі з мітынгу я таксама была, — дадае Хрысціна. — Калі даведалася пра гэта, адразу ж з'ехала з Беларусі. Літаральна праз некалькі дзён прыйшлі па мяне тры мужчыны ў скураных куртках. Дома быў брат, якому 16 гадоў. Калі ён выходзіў, яны стаялі на калідоры. Спыталі, куды ён. Брат адказаў, што ў школу на дадатковыя заняткі.

Яны загадалі адчыніць кватэру, дасталі ўсе ўтрох пісталеты і наставілі на майго брата. Ён ішоў наперадзе, а ззаду яны.

Паглядзелі ўсе пакоі, нікога не было. Зайшлі да мяне ў пакой, убачылі на стале нейкія ключы і ўзялі іх. З маім братам яны паехалі ў кватэру Яна і Аніты, паспрабавалі адамкнуць дзверы, але не ўдалося. Пасля гэтага брата адпусцілі і вярнулі разам з гэтымі ключамі». 

Фота: асабісты архіў

Фота: асабісты архіў

Аніта, расказвае сваячка, вельмі добра вучылася ў школе. 

«Яна дабрадушная, не трымала зла на кагосьці. Любіла маляваць, збіралася паступаць ва ўніверсітэт. Але

з-за таго, што ў іх у сям'і складанае фінансавае становішча, Аніта пачала падзарабляць мерчэндайзерам, а другую палову дня малявала, рабіла вырабы ручной работы.

У ВНУ яна хацела паступаць на маркетолага, але больш маляваць у гэтай сферы. Цяпер якраз ідзе час, калі яна павінна рыхтавацца да паступлення, а яна сядзіць у СІЗА».

***

Падтрымаць Аніту можна лістом, а лепш паштовым пераводам ці бандэроллю (тут правілы высылання бандэроляў у турмы) з прадуктамі па адрасе:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2,
Аніта Алегаўна Бакуновіч. 

Таксама дзяўчыну можна падтрымаць грашовым пераводам праз сваякоў: 

Khristsina Misiuchenka
(IBAN) 
PL57 1090 1694 0000 0001 5001 3322
Назва банка: Santander
SWIFT (BIC)
WBKPPLPP

Чытайце таксама: 

«Думаю, лёс падсудных ужо вызначаны». Жонка баранавіцкага актывіста Гундара — пра суд над мужам

Валанцёрка фонду «Краіна для жыцця» Юлія Сырых — на волі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
У Мінску праграміста судзяць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса
Як змяніўся Гомельскі эканамічны форум. Гісторыя ў двух фотаздымках 3
У самым пачатку навучальнага года з Ліцэя БДУ звольнілася дырэктарка 4
Журналіста Сяргея Гардзіевіча, затрыманага пры вяртанні з Польшчы, арыштавалі на 15 сутак 
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Сувенір з Амстэрдама». На «Авіта» прадаецца кавалак збітага малайзійскага «Боінга» MH-17
Ноч з пятніцы на суботу будзе вельмі цёплая, месцамі нават трапічная. Што гэта значыць 2
Зборная Беларусі па футболе апусцілася ў другую сотню рэйтынга ФІФА. Гэта найгоршы паказчык з 2014 года 4
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару па камандным пункце Чарнаморскага флоту ў Крыме
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 3
«Хацелі зрабіць найбуйнейшы хаб у Еўропе». Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно таксама пакідае Беларусь 2
У Вільні паказваюць спектакль пра падзеі 2020-га. Аснова — п’еса Курэйчыка 4
Усяго патроху
Як змяніўся Гомельскі эканамічны форум. Гісторыя ў двух фотаздымках 5
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 9
«Гэта мой прынцып». З DeSoto, на якім пасядзела дзяўчына, знікла ўвагнутасць, але ўладальнік настойвае на судзе 37
«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў 16
Фота / Відэа
У падмаскоўнай Балашысе — выбух газу ў шматкватэрным доме. Абрынулася некалькі кватэр 1
Лось, якога выратавалі пад Браславам, стаў героем мемаў  6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 4
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў 16
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 45
Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць 6
Самае лайканае
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153 11
«Сдохни, Путлер. Нет войне». Скарыназнаўца абвясціў вайну Расіі і беспакарана правёў першую дыверсію 27
«Яшчэ раз, хто на каго напаў: Украіна на нас, ці Расія на Украіну? Вось хто напаў, той не мае рацыі. І хопіць п*** на гэту тэму» — Андрэй Макарэвіч даў адлуп расійскаму прапагандысту 9
«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні 36
Для Пентагона стварылі новы псіхалагічны партрэт Пуціна. Расказваем, што ў ім 8
Найбольш рэакцый
«Моцны і спартовы хлопец». Беларус памёр у Варшаве пасля прыёму ў стаматолага 12
«Мне і паведамляць у органы не прыйшлося — калегі «стуканулі». Беларусы расказалі, што яны робяць з абавязкам паведамляць пра ДНЖ і «карты паляка» 9
«Сдохни, Путлер. Нет войне». Скарыназнаўца абвясціў вайну Расіі і беспакарана правёў першую дыверсію 27
«Яшчэ раз, хто на каго напаў: Украіна на нас, ці Расія на Украіну? Вось хто напаў, той не мае рацыі. І хопіць п*** на гэту тэму» — Андрэй Макарэвіч даў адлуп расійскаму прапагандысту 9
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153 11
Гарачыя тэмы
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 48
«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака 25
Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы  17
Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля 14
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 26
Сэдфішынг у сацсетках стаў аб'ектам увагі псіхолагаў 5
Колькі набліжаны да Лукашэнкі бізнэсмен будзе зарабляць на абавязковай дэзынфекцыі транспарту на мяжы 21
Каліноўцы запусцілі ў Беларусь вялізны бела-чырвона-белы сцяг 10
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх