Жыхара Полацка асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за шматразовую абразу Лукашэнкі
У судзе Полацка і Полацкага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе Андрэя Патрэбкі, які, па версіі следства, абразіў Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым зрабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзясяткі разоў, паведамляюць праваабаронцы.
На пытанне пракуроркі, у сувязі з чым ён публікаваў каментарыі і чым гэта было абумоўлена, Андрэй паведаміў суду, што яму не падабаецца стыль зносін Лукашэнкі, неяк заблытана ён усё кажа, ну а яшчэ больш з-за безадказнасці мясцовых уладаў.
У выніку, суддзя Віктар Баліка прысудзіў Андрэю тры гады «хатняй хіміі».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ