Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 5 з 6
20.05.2022 / 09:13
Бел / Łac / Рус

Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы

Грузія стала адной з найбольш папулярных краін, куды беларусы бягуць ад рэпрэсій і боязі быць мабілізаванымі. Нашы грамадзяне могуць патрапіць туды без візы. Да таго ж Грузія лічылася таннай. Але ці так гэта цяпер? «Наша Ніва» пацікавілася, колькі каштуе жыццё ў гэтай краіне.

«У Тбілісі кватэры здаюць па 600-1000$»

Наша суразмоўніца жыве ў Грузіі з сярэдзіны лета 2021 года. Да пераезду ў гэтую краіну яе схілілі сябры, якія казалі, што жыць там танна. Але Крысціна (імя змененае па просьбе гераіні) па прыбыцці на месца зразумела, што гэта не зусім так.

«За арэнду аднапакаёвай кватэры-студыі ў спакойным раёне Тбілісі раней я плаціла 200 даляраў у месяц, цяпер 250, але гаспадыня кажа, што будзе яшчэ даражэй. З яе слоў, раней у сезон яна здавала яе за 400$», — кажа Крысціна.

Цэны на сланечнікавы алей у Грузіі. 1 рубель — каля 1,2 лары

Цэны на сланечнікавы алей у Грузіі. 1 рубель — каля 1,2 лары

Дзяўчына сумняваецца ў тым, што раней хтосьці мог здымаць гэтую кватэру за такую суму, але ў той жа час адзначае, што пасля 24 лютага цэны на арэнду жылля ў Грузіі моцна падскочылі.

«Пасля пачатку вайны ў Грузію стала прыязджаць шмат людзей з Беларусі і Расіі. У верасні 2021 года кватэры ў Тбілісі здавалі па цэнах ад 100 да 500$. Цяпер 600-1000$.

Камунальныя паслугі недарагія, калі не лічыць зімовыя месяцы, калі даводзіцца карыстацца газавым катлом або кандыцыянерам для ацяплення (такая сістэма ў большасці дамоў). У халодныя месяцы камуналка за аднапакаёўку выходзіла блізу 110-120 рублёў, плюс каля 40 рублёў за інтэрнэт. У сяброў, якія жывуць у кватэрах большай плошчы, толькі за газ у самыя халодныя месяцы сыходзіла каля 200 рублёў на нашы грошы», — распавядае Крысціна.

Даступны грамадкі транспарт, але дарагая груцаўка

Грамадскі транспарт даступны, за 1 рубель можна ездзіць 90 хвілін — не важна, колькі разоў ты перасаджваешся.

«Таксі амаль не карыстаюся, але, мяркуючы па расказах сяброў, яно не даражэйшае, чым у Мінску», — дзеліцца дзяўчына.

Многія цэны на прадукты параўнальныя з беларускімі, хоць ёсць шэраг тавараў, якія ў нас каштуюць значна танней, чым у Тбілісі.

«Грэчкі тут шмат, а вось груцаўку і пшонку знайсці амаль немагчыма, таму яны прадаюцца па касмічнай цане.

Тут дарагая малочка і мяса, свініна каштуе 23-27 рублёў за кілаграм. Курынае мяса 14-16 рублёў за кіло. Затое садавіна і гародніна ў сезон танныя. Кілаграм бульбы цяпер каштуе каля 1,3-1,5 рубля. 

Пры жаданні можна знаходзіць мяса танней, чым у крамах, яго прадаюць на рынках, альбо проста з багажнікаў аўтамабіляў, але купляць мяса ў такіх антысанітарных умовах асабіста я не адважылася», — прызнаецца Крысціна.

Курыць у Грузіі таксама нятанна. Пачак цыгарэт каштуе 5-7 рублёў.

«Аднак нягледзячы на высокія цэны на цыгарэты, паляць тут вельмі шмат і паўсюль. Часам чалавека з запаленай цыгарэтай можна сустрэць нават у грамадскім транспарце. У Тбілісі дагэтуль існуюць бабкі, якія гандлююць цыгарэтамі паштучна. Прадаюць усім, не пытаючы ўзрост».

Шмат прадуктаў расійскай вытворчасці

Па назіраннях дзяўчыны, у Грузіі мала чаго вырабляюць, таму большасць тавараў тут прывазныя, вельмі шмат прадукцыі расійскай вытворчасці. Беларускія тавары ў звычайных крамах амаль не сустракаюцца, але ёсць спецыялізаваныя — у чырвона-зялёных колерах.

«За апошнія месяцы ў Грузіі цэны выраслі не толькі на жыллё, але і на прадукты. Гэта звязваюць з падаражэннем паліва (яно каштуе каля 3,5 рубля за літр).

Кубак латэ ці капучына каштуе каля 5-6 рублёў, манікюр 50-60 рублёў, жаночая стрыжка 50-100, мужчынская — каля 15 рублёў»,

— прыводзіць расцэнкі дзяўчына.

Што тычыцца медыцыны, то яна ў Грузіі страхавая для ўсіх.

«Страхоўка дае магчымасць аплачваць ад 30 да 80% ад кошту наведвання медыцынскай установы. Раней была магчымасць аплачваць страхоўку раз на месяц па 14 еўра, цяпер трэба плаціць адразу за год. Страхоўкі маюць розныя пакеты, адпаведна цэны на іх таксама розныя», — дзеліцца Крысціна.

За аднапакаёўку ў Батумі — 400$

Іншы наш суразмоўца жыве ў Батумі, малады чалавек прыляцеў у Грузію ў першых чыслах сакавіка.

«Можна сказаць, што я быў у першых эшалонах, таму за імклівым ростам арэндных ставак на жыллё назіраў на свае вочы».

Пакуль Кірыл (імя змененае па просьбе героя) шукаў жыллё на працяглы тэрмін, здымаў кватэру пасуткава. У першыя дні ён плаціў за кватэру па 16 даляраў на суткі, праз тры дні — ужо 20, яшчэ праз тры цана вырасла да 25.

«Ведаю, што людзі, якія прыехалі яшчэ на некалькі тыдняў пазней, здымалі кватэры па 50 даляраў за суткі, прычым гэта было жыллё без гарачай вады.

Мясцовыя хутка сцямілі, што на такім вялікім наплыве людзей можна добра зарабіць, таму яны не толькі паднялі цэны, але і ў 90% выпадкаў адмаўляліся здаваць жыллё менш, чым на паўгода ці нават год», — адзначае суразмоўца.

Да Кірыла прылятае сям'я, таму малады чалавек перасяліўся ў трохпакаёвую кватэру за 800 даляраў на месяц. Плюс каля 50$ аддае за камуналку.

«Знайсці жыллё на два месяцы было вельмі складана, усе хацелі здаваць мінімум на паўгода. Але цана арэнды пры гэтым не моцна б адрознівалася. Замест 800, я б плаціў па 750 даляраў на месяц. Характэрна, што мне прыйшлося заплаціць адразу за два месяцы», — дзеліцца Кірыл.

Ён агучвае парадак цэн на арэнду кватэр у Батумі:

— 1-пакаёвая — 400$ (на кароткі тэрмін — 500-550$);

— 2-пакаёвая — 650-700$.

Таннае віно, але дарагое піва

Гаворачы пра цэны на прадукты харчавання, малады чалавек таксама адзначае дарагія малочныя прадукты, мяса і чорны хлеб.

Напрыклад, літр прывазнога малака каштуе каля 5,5 рубля, мясцовага — каля 4 рублёў.

350 грамаў 15%-най смятаны каштуе каля 3 рублёў. Дзясятак яек 4,5-6 рублёў. Літр сланечнікавага алею — каля 10.

«З алкаголю тут таннае віно, а вось піва даражэйшае, чым у Беларусі. Бутэлька Heineken аб'ёмам 450 мл каштуе 3,2 рубля. За 0,9 літра «Жыгулі барнае» аддасі каля 5 рублёў. Паўлітра гарэлкі — ад 11 рублёў».

А яшчэ тут вельмі маленькі выбар чорнага хлеба, а цэны на яго высокія — 3-3,5 рубля за бохан», — адзначае Кірыл.

На харчаванне хлопец траціць да 20 рублёў на дзень. 

У цэлым, кажучы пра жыццё ў Грузіі, абое нашы суразмоўцы адзначылі той факт, што тут вельмі вялікія порцыі ежы ў рэстаранах, пры гэтым цэны прымальныя. Адзначаюць вялікую колькасць машын на дарогах, якія, дзякуючы нізкай растаможцы, прывозяць сюды з Еўропы, ЗША і іншых краін, уключаючы праварульныя аўто. Выклікаць таксі рэкамендуюць толькі праз мабільную праграму — інакш цана паездкі будзе ў 2-3 разы вышэйшай.

З асноўных мінусаў называюць бруд на вуліцах, нізкі ўзровень сэрвісу і недахоп цывілізацыі ў розных аспектах жыцця.

Беларускія актывісткі, дарэчы, зрабілі чат-бот па адаптацыі ў Грузіі. Ён мусіць спрасціць жыццё тым, хто збіраецца прыехаць у гэтую краіну.

Чытайце таксама: 
За тры тыдні расійска-украінскай вайны ў Грузію выехалі амаль 16 тысяч беларусаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Лукашэнка за два гады памілаваў толькі 52 чалавекі, гэта 8% ад тых, хто звяртаўся 1
«У год збіраю ад 5 да 10 тон». Патомны пчаляр расказаў пра выдаткі прафесіі і чаму сярод пчаляроў амаль не бывае махляроў 2
«Месцы да нястрогіх прафесараў разлятаюцца як гарачыя піражкі». Выпускніцы беларускай і польскай ВНУ параўналі сваю адукацыю 2
18 гадзін у чарзе! На мяжы з Літвой стала такое ж пекла, як і на польскай 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У Лас-Вегасе праз 27 гадоў затрымалі падазраванага ў забойстве рэпера Тупака Шакура 1
Лукашэнка за два гады памілаваў толькі 52 чалавекі, гэта 8% ад тых, хто звяртаўся 1
«У год збіраю ад 5 да 10 тон». Патомны пчаляр расказаў пра выдаткі прафесіі і чаму сярод пчаляроў амаль не бывае махляроў 2
«Месцы да нястрогіх прафесараў разлятаюцца як гарачыя піражкі». Выпускніцы беларускай і польскай ВНУ параўналі сваю адукацыю 2
Шукаем рускамоўнага аўтара для тыктока і журналіста для працы ў відэа 19
У Марыянскай упадзіне знойдзены новы вірус. Ён можа аказацца самым глыбакаводным у свеце 2
Крамы «Святлафор» ператвараюцца ў «Спутнікі» 5
Усяго патроху
18 гадзін у чарзе! На мяжы з Літвой стала такое ж пекла, як і на польскай 2
«Гэта сапраўднае шанцаванне». На раскопках у Полацку знайшлі скандынаўскую зашпільку XI стагоддзя ў форме для адліўкі 5
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
Жанчына хацела купіць тэлефон, але перадумала. Праз два гады ад яе запатрабавалі вярнуць грошы за пакупку 2
Фота / Відэа
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 5
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 5
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК 12
У Англіі 16-гадовы падлетак спілаваў 300-гадовы клён — дрэва Робін Гуда. Грамадскасць у шоку 7
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 11
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
«Вельмі шкада, Уладзімір». Хілары Клінтан падкалола Пуціна 8
«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах 8
Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 гадоў 9
Найбольш рэакцый
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Гарачыя тэмы
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 11
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 2
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 15
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 7
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх