Некаторыя беларусы і расіяне не супраць выступаць пад гэтым сцягам. Фота: Фэйсбук
Прычына такога жадання — на паверхні. У сувязі з удзелам абедзвюх краін у агрэсіі супраць Украіны беларусы і расіяне адхіленыя ад большасці міжнародных спаборніцтваў. Таму праз Казахстан яны спрабуюць вярнуцца ў вялікі спорт.
«З Расіі і Беларусі прапановы паступаюць. Але ў цэлым адносна прыёму гэтых спартсменаў у нашы нацыянальныя каманды магу сказаць — не, у нас ёсць пэўныя мэты. Па прыярытэтных відах спорту, такіх, як бокс, розныя віды барацьбы, мы легіянераў не увогуле не бяром.
А па відах спорту, якія развітыя не так добра, як прыярытэтныя, для легіянераў ставім пэўныя мэты — даць магутны штуршок для развіцця гэтага віду спорту», — заявіў казахстанскі чыноўнік.
І дадаў, што «пакуль з тых, хто хоча да нас перайсці, няма спартсменаў высокага класа, якія маюць медалі алімпіяд, чэмпіянатаў свету, хто ўжо паказаў сябе на сусветнай арэне».
У той жа час Ергаліеў выступіў за кропкавую натуралізацыю і запрашэнне замежных трэнераў:
«Замежны спецыяліст прыходзіць са сваёй праграмай, Нашы трэнеры пераймаюць у яго досвед, веды. Потым ужываюць іх у падрыхтоўцы — у сваёй трэнерскай працы».





