Сярод гэтых патрабаванняў — зняцце санкцый з Упраўлення абароннай прамысловасці Турцыі (SSB) за куплю расійскіх зенітна-ракетных сістэм С-400. Яны былі ўведзеныя год таму.

Таксама Анкара патрабуе адмены эмбарга на пастаўкі зброі і вяртання ў праграму знішчальнікаў F-35, а таксама зацвярджэння новага пакета закупак знішчальнікаў F-16.

Акрамя таго, улады Турцыі хочуць, каб Швецыя і Фінляндыя прызналі Рабочую партыю Курдыстана тэрарыстычнай арганізацыяй і адмовіліся ад надання прытулку яе актывістам.

Для ўступлення ў НАТА Швецыі і Фінляндыі, якія днямі падалі афіцыйныя заяўкі, усе 30 удзельнікаў альянсу павінны іх падтрымаць. І перашкоды збіраецца чыніць толькі Турцыя. 

Зрэшты, у Дзярждэпартаменце ЗША ўпэўненыя, што ўнутры NATO захаваецца кансенсус з нагоды прыняцця Швецыі і Фінляндыі. Пры гэтым у ведамстве заявілі, што Турцыя не вылучала ніякіх дадатковых умоў.

Чытайце таксама: 

Эрдаган пагражае заблакаваць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА

Прыём Фінляндыі і Швецыі ў НАТА: Эрдаган хоча на гэтым згуляць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3