— Мы бачым цяпер, што ўкраінскія сілы дзе-нідзе пераходзяць у контрнаступленне…

— Украіне трэба ператварыць гэтыя контратакі ў больш маштабныя контрнаступленні. Мы бачылі некалькі месцаў і выпадкаў, калі ўкраінскім войскам гэта ўдалося зрабіць. Аднак спачатку я хачу растлумачыць, што з-за падабенства слоў розніца паміж некаторымі з контратак, якія характарызуюць як контрнаступленне, здаецца невялікай.

Але вайсковыя аналітыкі асаблівую ўвагу надаюць адрозненню паміж контратакай і контрнаступленнем.

Контратака — гэта мера меншага маштабу, звычайна на тактычным узроўні, з мэтай вярнуць невялікую тэрыторыю, каб палепшыць сваё тактычнае становішча.

Тады як контрнаступленне — аператыўная мера вышэйшага ўзроўню, дзе мэтай з'яўляецца вяртанне большай часткі тэрыторыі, якая мае мэты яшчэ больш высокага значэння.

Некаторыя з гэтых выпадкаў вяртання ўкраінскімі войскамі тэрыторыі былі ахарактарызаваныя як контрнаступленне ўкраінскіх войскаў, у той час як яны на самай справе былі контратакамі. Што сапраўды цяпер важна, дык гэта тое, каб украінцы мелі магчымасць ператварыць некаторыя з гэтых меншых атак у сапраўды вялікае контрнаступленне.

Калі паглядзець на ход цяперашніх контратак, то гэта проста захоп аднаго, двух ці трох сёлаў адначасова. Аднак украінскія сілы яшчэ не дасягнулі таго моманту, калі ўкраінцы могуць па-сапраўднаму моцна адсунуць закарэненыя расійскія пазіцыі.

— Украіна паступова адціскае расійскія войскі ад Харкава…

— Што тычыцца выцяснення расіян з Харкава і набліжэння да ўсходу, то гэта будзе вельмі важна. Наша каманда вельмі ўважліва сочыць за расійскімі шляхамі забеспячэння, якія ідуць ад Белгарада (расійскі горад паблізу ўкраінскай мяжы) да Ізюма, які затым злучаецца з Данецкам і Луганскам.

Гэта будзе вельмі важна, і мы верым, што бітвы, у якія цяпер уступаюць украінцы, ствараюць умовы для барацьбы ў Ізюме і стануць вырашальнымі на цяперашнім этапе вайны ва Украіне. 

Будзе цікава паглядзець, наколькі эфектыўнымі могуць быць украінскія контратакі супраць такіх пазіцый Расіі, дзе яны ўжо ўмацаваліся і акапаліся. Я скажу, што некаторыя геаграфічныя асаблівасці палягчаюць украінцам контратакі, у той час як іншыя — не. Напрыклад, абараняцца лягчэй, чым наступаць. Таму бачыць, як украінцы ажыццяўляюць паспяховую абарону — гэта не тое ж самае, што сказаць, што ўвесь гэты поспех абавязкова перарасце ва ўдалае наступленне па вызваленні або вяртанні ўкраінскай тэрыторыі.

Так выглядае Харкаў пасля расійскіх абстрэлаў

Так выглядае Харкаў пасля расійскіх абстрэлаў

— Агулам украінскія войскі дзейнічаюць прафесійна, ці не так?

— Адна з цікавых дынамік, якую мы бачым у ходзе гэтай вайны, заключаецца ў тым, што

ўкраінцы, здаецца, даволі эфектыўна даюць адпор расійскім сілам у месцах, дзе яны празмерна пашырылі свае лініі забеспячэння і дзе іх тылавыя раёны не абароненыя.

Украінцы могуць праводзіць рэйды як на бензавозы, так і лагістычныя канвоі, і да таго падобнае. Аднак украінцы менш эфектыўныя ў барацьбе з умацаванымі расійскімі пазіцыямі, дзе расіяне маюць добрыя лініі сувязі і забеспячэння.

Мы таксама заўважылі гэтую дыхатамію ў эфектыўнасці працы ўкраінцаў у сельскай мясцовасці, дзе не вельмі шмат населеных пунктаў, і працай у гарадскіх умовах. Украінцы, магчыма, змогуць адбіць расійскія сілы, якія дзейнічаюць у вёсках і на ўскраінах, непасрэдна за межамі буйных гарадоў. Гэта дае магчымасць праводзіць выведку, гэта дае ім магчымасць вызначыць, дзе знаходзяцца расійскія падраздзяленні, а затым прымяніць супраць іх артылерыю і ракеты.

Тым не менш, у выпадку трапляння ў густанаселеныя раёны тэмпы баёў і тэмпы прасоўвання для любога боку значна памяншаюцца. Украінцы яшчэ не прадэманстравалі здольнасці зайсці ў кантраляваны ворагам гарадскі асяродак і знайсці спосаб выцесніць гэтыя сілы.

— Якая сітуацыя з расійскімі войскамі, у якім яны стане?

— Паколькі тэмпы прасоўвання расіян замарудзіліся з-за змяншэння колькасці расійскіх войскаў, ім даводзіцца перагрупавацца. Паводле нашай ацэнкі, у расіян засталося вельмі мала эфектыўнай баявой сілы, якую яны могуць прымяніць.

Мабілізацыя расійскага грамадства і патэнцыйны прызыў, хутчэй за ўсё, не створаць ніякай значнай баявой сілы, і іх практыка прызыву на вайсковую службу таксама не дасць гэтага.

Аднак тое ж тычыцца і ўкраінцаў, іх сілы таксама скарачаюцца. Ужо больш за 70 дзён яны зацята ваююць, і нанясенне шкоды расійскім часцям робіць менш эфектыўнымі і самі ўкраінскія сілы. Тэмп і дасягненні кожнага з бакоў запавольваюцца. Асабліва гэта прыкметна на ўсходзе Украіны і на Данбасе.

Адна важная рэч, якую мы назіраем, — гэта рызыка таго, што Пуцін паспяхова даб'ецца спынення агню на выгадных Расіі ўмовах, што замацуе ягоныя незаконныя дасягненні на ўсходзе Украіны і ў паўднёвай частцы.

Расійскія танкі каля Марыупаля. Красавік 2022 года

Расійскія танкі каля Марыупаля. Красавік 2022 года

— Ці рэальна дасягнуць пагаднення пра спыненне баявых дзеянняў?

— Занепакоенасць выклікае тое, што калі Крэмль будзе настойваць на спыненні агню, то заходнія дзяржавы або пэўныя лідары або арганізацыі могуць праявіць схільнасць аўтаматычна зачапіцца за гэта, паколькі гэта прапанова будзе расцэньвацца як спосаб пакласці канец гвалту. Занепакоенасць — у тым, што як толькі Крэмль пачне такую гульню, можа ўзнікнуць міжнародны ціск на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, каб ён пагадзіўся на гэтыя ўмовы.

— Ці вычэрпваюцца ў Расіі рэзервы?

— Што тычыцца таго, ці змогуць расіяне перагрупавацца і аднавіць больш эфектыўную баявую моц, то ў кароткатэрміновай перспектыве — гэта значыць на працягу наступных шасці-дванаццаці месяцаў — дакладна не.

Цыкл прызыўной службы ў Расіі ў звычайных умовах з'яўляецца такім, што сярэднестатыстычны салдат праходзіць прыкладна чатыры-шэсць месяцаў базавай падрыхтоўкі, плюс пару дадатковых месяцаў спецыялізаванай падрыхтоўкі, а затым прыкладна праз 8—10 месяцаў заступае на сапраўдную службу. А на навучанне якаснага салдата трэба больш за 8—10 месяцаў.

Украінцы ў значнай ступені разграмілі расійскі афіцэрскі корпус, ад батальёна да ўзроўню арміі і ўсіх прамежкавых эшалонаў, таму для аднаўлення патэнцыялу чалавечага капіталу Расіі спатрэбіцца цэлае пакаленне. Намаганняў расіян сабраць сілы з Абхазіі, Сірыі, Лівіі і іншых месцаў цяпер проста недастаткова, каб аб'яднаць эфектыўныя сілы.

Такім чынам, калі Пуцін хоча мець магчымасць аднавіць гэтую вайну на сваіх умовах, ён, магчыма, аддасць перавагу доўгачасоваму замацаванню дасягненняў, якія ён мае цяпер, аднаўленню сваіх сілаў любым спосабам, і паспрабуе нанесці эканамічную шкоду Украіне, блакуючы яе выхад да Чорнага мора, так, як гэта ёсць цяпер. А тады спадзявацца, што пасля зможа завяршыць пачатае.

Чытайце таксама:

Эксперт патлумачыў, чаму Расія цяпер не страляе па Украіне з Беларусі

«Казаць, што мы ўсе памрэм, — дакладна няправільна». Эксперт пра магчымыя наступствы ядзернай вайны 

«Украіна выйграе гэту вайну» — амерыканец Малькальм Нэнс, які ваюе супраць Расіі

Брытанскі эксперт: Расійскай арміі хопіць толькі на некалькі тыдняў, а Захад разумее, што Пуцін блефуе з ядзернай зброяй

Эксперты: Зацяжная вайна на знясіленне можа занадта дорага каштаваць расійскай арміі

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
22