Сярод іх — каля 50 чалавек з цяжкімі раненнямі.

Паводле паведамленняў, увечары ў аўторак чарговая калона з сямі аўтобусаў у суправаджэнні расійскіх вайскоўцаў прыбыла ў пасёлак.

Меркавалася, што параненыя будуць у шпіталі і атрымаюць неабходную медыцынскую дапамогу, дзеля якой яны пагадзіліся на эвакуацыю з «Азоўсталі», дзе знаходзіліся апошнія два месяцы.

Дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка на мінулым тыдні ў сваім тэлеграм-канале называў калонію ў Аленеўцы «сапраўдным канцэнтрацыйным лагерам XXI стагоддзя, створаным Расіяй у цэнтры Еўропы».

Людзей, паводле яго слоў, там трымаюць у жахлівых умовах, кормяць не кожны дзень, медыцынскую дапамогу не аказваюць. «Там утрымліваюцца родныя вайскоўцаў, былыя работнікі праваахоўных органаў, актывісты, журналісты і людзі, якія проста выклікалі падазрэнне (уключаючы проста наяўнасць патрыятычных татуіровак)», — распавёў Андрушчанка.

У сваім вячэрнім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што эвакуацыя ўкраінскіх вайскоўцаў з прадпрыемства «Азоўсталь» у Марыупалі працягваецца.

«Ёй кіруюць нашы вайскоўцы і разведчыкі. Прыцягнутыя самыя ўплывовыя міжнародныя пасрэднікі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле паведамлення ТАСС, Следчы камітэт РФ плануе дапытаць украінскіх вайскоўцаў у рамках расследавання так званых «злачынстваў украінскага рэжыму». Якія метады допытаў будуць прымяняць расійскія следчыя, не ўдакладняецца.

Украінскае кіраўніцтва кажа, што іх абмяняюць на расійскіх ваеннапалонных, але ў расійскай Дзярждуме ў аўторак заявілі, што «нацысцкія злачынцы» не падлягаюць абмену.

Марыупаль, размешчаны на паўднёвым усходзе Украіны, быў акружаны з пачатку сакавіка і цяпер у асноўным знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў.

У выніку працяглай аблогі, пастаянных артылерыйскіх абстрэлаў і бамбаванняў з паветра горад падвергнуўся значным разбурэнням. Дакладную колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва на гэты момант устанавіць немагчыма.

Па інфармацыі мясцовых уладаў і міжнародных арганізацый, лік загінулых ідзе на тысячы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру