У судзе Ленінскага раёна Брэста 18 мая пачаўся разгляд справы палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі, кваліфікаваўшы гэта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Андрэй Грушко, піша «Радыё Свабода».
Міхнюк затрымалі 25 сакавіка пасля вобшукаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА № 7 Брэста.
Паводле інфармацыі, якую даслаў адзін са зняволеных з-за кратаў, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання, якое вялося ў яе як у актывісткі прафсаюза РЭП.
Днямі праваабаронцам стала вядома, што суд над Міхнюк адбудзецца непасрэдна ў следчым ізалятары, па месцы яе зняволення.





