З 15 красавіка ў Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі. За першы месяц у нашу краіну па бязвізе прыехала больш за 35 тысяч літоўцаў і латышоў ‒ такія афіцыйныя даныя агучваюць прапагандысты.

«Госці ахвотна куплялі недарагія прадукты харчавання і паліва, якія на радзіме альбо ў дэфіцыце, альбо па завоблачных цэнах. Паводле ацэнак тых, хто прыехаў, сітуацыя ў Беларусі шмат у чым лепшая, чым у Прыбалтыцы, і не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што тамтэйшыя ўлады і СМІ пішуць пра нашу краіну» — распавядаюць прапагандысты.

Лукашэнка таксама распаўсюджваў хлуслівую інфармацыю: «Яны стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хоць бы грэчкі купіць. Добра крупаў — солі няма, солі просяць у нас», — сказаў Лукашэнка пра літоўцаў.

У адказ на бязвізавы рэжым, а значыць тое, што літоўцы ды латышы на ўласныя вочы могуць пабачыць, як вольна і заможна жывуць, па версіі прапагандыстаў, беларусы, «ва ўрадаў Літвы і Латвіі здарылася сапраўдная істэрыка. Яны спрабуюць усяляк перашкодзіць сваім грамадзянам наведваць Беларусь: пагрозамі, шантажом, дэзынфармацыяй».

Каб зрабіць ім яшчэ больш балюча, улады агучылі ініцыятыву ўвесці спрошчаную працэдуру прыняцця грамадзянства Беларусі для грамадзян Літвы і Латвіі.

У апытанні ў прапагандысцкім канале ўзялі ўдзел 4,5 тысячы чалавек, 62% — за такое рашэнне.

Клас
3
Панылы сорам
32
Ха-ха
164
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5