Як паведамілі «Вясне», на пасяджэнне прыйшлі каля двух дзясяткаў чалавек. З іх пусцілі толькі 4 (меркавана, усе яны ў статусе сведак па справе). Астатніх жа не пусцілі, у тым ліку мужа Зінаіды.

Зінаіда Міхнюк — актывістка прафсаюза РЭП, была затрыманая 25 сакавіка пасля вобшукаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Брэста.

Паводле інфармацыі, якую даслаў адзін са зняволеных з-за кратаў, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якое вялося ў яе, як у актывісткі прафсаюза РЭП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5