Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Мова
Фота 2 з 4
18.05.2022 / 18:18
Бел / Łac / Рус

Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову

Журналістка Таццяна Мацвеева пачала актыўна карыстацца беларускай мовай год таму. «Гэта была мая мара, да якой я ішла шмат год». Журналістка падзялілася сваім досведам з праектам «1906».

Фота тут і далей: сацыяльныя сеткі

Фота тут і далей: сацыяльныя сеткі

«Мне даўно хацелася стала размаўляць на беларускай мове. Але быў нейкі страх. Мяне стрымлівала тое, як я буду з ёй жыць у рускамоўным грамадстве. Тым больш у Віцебску — тут літаральна 40 кіламетраў ад Расіі. Кожны дзень я павінна была быць гатовай да нейкай маленькай бітвы, бо не ведала, як мяне будуць успрымаць людзі. Тады падумала: навошта мне складанасці?» — расказвае яна. 

Пастаянна размаўляць па-беларуску Таццяна пачала 19 мая мінулага года. Гэта стала своеасаблівым адказам на знішчэнне партала TUT.BY, на якім яна працавала.

«У мяне такім чынам спрацаваў стрэс, — кажа журналістка. — Гэта катастрофа і на сёння. Цяпер, канечне, боль прытупіўся, але нічога не забыта. 

Ужо беспрацоўная я прачнулася на наступны дзень пасля разгрому, але ў гэты дзень у мяне была камандзіроўка, у якую я паехала. Было ўражанне, што ўсё працягваецца. Ехала туды, як курыца з адрэзанай галавой. Галавы няма, а цела па інерцыі рухаецца. Думала, што я канкрэтна магу зрабіць на сёння ў гэтай сітуацыі. Зразумела, што нічога, акрамя таго, што пачаць размаўляць па-беларуску. Гэта была мая мара, да якой я ішла шмат год. Нарэшце, гэты дзень прыйшоў. 

У мяне забралі любімую працу і волю, засталася мова. Першая фраза, якую я сказала па-беларуску: «Дайце, калі ласка, чырвоную гарбату без цукру». Сама кажу і баюся, як адрэагуе прадавачка на вакзале. А яна, як ні дзіўна, абсалютна нармальна мяне абслужыла. І мне стала так прыемна. «Не ўсё страчана ў Віцебску, напэўна», — падумала». 

Увогуле, Таццяна марыла перайсці на беларускую з маладосці. Тады яе ўразіла гісторыя замежнага спартоўца, які пераехаў у Беларусь і стаў вучыць нашу мову. 

«А мы, беларусы, занядбалі родную мову, не ведаем яе, не карыстаемся, — апісвае свае думкі ў той момант Таццяна. — Вось пасля гэтага ў мяне быў першы крок да яе».

За цэлы год журналістка сутыкнулася толькі з адным чалавекам, які негатыўна паставіўся да беларускай мовы.

«У маршрутцы я папрасіла куроўцу спыніцца на наступным прыпынку. Нейкі пасажыр пракаментаваў, што яшчэ не ўсіх нас, беларускамоўных, пабілі, пасадзілі. Я даўно чытала людзей, якія пішуць па-беларуску, і яны ўсе раяць з такімі не ўступаць у дыскусіі. Ігнараваць і не адказваць. 

Канечне, мяне такая «заўвага» моцна пакрыўдзіла. Але гэта быў толькі адзін выпадак. Астатнія людзі маглі напружвацца, не разумець мяне. Але я тады ў позу не станавілася, а адразу перакладала. Былі і наадварот прыязныя сітуацыі. Асабліва часта чула добрыя словы ў Віцебску ад таксістаў і гандляроў на рынку. Некаторыя нават робяць сімвалічную зніжку», — кажа яна. 

З мовай Таццяне бывае цяжка і па гэты дзень. Год прайшоў, але «бітва» з самой сабой працягваецца.

«Напрыклад, у гэтай краме ўжо ведаюць, што ты беларускамоўны, а ў іншай — не. І ўсё па-новаму. Трошкі бывае няёмка і страшна. 

Найперш ты змагаешся сам з сабой, не з гэтымі людзьмі. Бо я ж кажу, што з соцень, якія мне сустракаліся, быў толькі адзін чалавек з такім адмоўным стаўленнем. Той, хто хоча пачаць размаўляць па-беларуску, павінен усвядоміць, што раз ён зрабіў гэты крок, то значыць цяпер у яго такі стыль жыцця. Мова становіцца часткай цябе. Трэба ўсё ж помніць, што шмат хто захоча браць прыклад з беларускамоўнага». 

Вучыць Таццяна не столькі вусную беларускую мову, колькі правапіс. Абкладваецца слоўнікамі і глядзіць выпускі «МоваНанова».

«Я стараюся шмат пісаць у сацсетках па-беларуску. І спрабую гэта рабіць без памылак, — кажа журналістка. — Мяне чытаюць такія людзі, як Ганна Севярынец, напрыклад. І як я напішу з памылкамі? Дарэчы, Ганна Севярынец — гэта чалавек-прыклад для мяне. Чытаю яе пасты, вельмі часта яны натхняюць. Яна, бывае, разважае над пытаннямі, як сябе павінен паводзіць беларускамоўны чалавек.

Увогуле, у нас ва ўсіх ёсць нейкая школьная база. Яна нармальная. Чалавеку проста трэба не саромецца, не баяцца.

Будуць розныя рэакцыі. Нават могуць смяяцца, што сказаў дзесьці слова па-руску. Трэба гнуць сваю лінію. Як умееце, так і размаўляйце. Тлумачце, што вы яшчэ вучыцеся.

Варта чытаць па-беларуску, глядзець фільмы, слухаць музыку. І чалавек сам не заўважыць, як яго мова стане больш багатай. Першыя некалькі месяцаў я глядзела ютуб-каналы, але не шмат, бо там усё ж зусім пачатковая лексіка. З таго, што рэкамендую, — Live Belarusian, «Слухай сюды», Gavarun.by, групы ў Фэйсбуку — «Толькі пра мову», «Беларуская мова на спажывецкім рынку».

З любімых пісьменнікаў — Уладзімір Караткевіч. Бывае чытаеш — і мурашкі па скуры, эстэтычнае захапленне. У нас тут ёсць яму помнік, я да яго падыходжу, калі на душы цяжка, і проста як з жывым размаўляю. Мабыць, збоку выглядае смешна, але ўражанне, што Караткевіч мне неяк дапамагае.

У Фэйсбуку раю чытаць Ганну Севярынец, Аляксандра Ждановіча. Ён нядаўна напісаў: «Беларусы, размаўляйце па-беларуску». Коратка, ясна і з вялікім сэнсам». 

На крытыку з боку людзей, якія ўказваюць на памылкі, Таццяна рэагуе спакойна. 

«Я ведаю, што мая мова недасканалая. Усё ж скончыла не філалагічны факультэт. Калі бачу, што сапраўды зрабіла памылку, то кажу «дзякуй» і выпраўляю».

Важна рабіць медыя па-беларуску, разважае Таццяна.

«Думаю, што не адна «Наша Ніва» павінна гэтую нішу займаць. У нас мала такіх выданняў, трэба, каб былі яшчэ. Калі хтосьці адважыцца і зробіць гэта свядома па-беларуску, то я адназначна буду чытачом.

Чамусьці лічаць, што калі па-беларуску, то будзе менш праглядаў. Мне здаецца, што калі там сапраўды цікавы артыкул і напісана прафесійна, а не цяжкай цэглай, якую кідаюць чытачу на галаву, прачытаюць у любым выпадку. Не думаю, што мова ўвогуле можа быць перашкодай. Пэўныя тэмы па-руску глядзяцца недарэчна. Аднойчы бачыла інтэрв’ю з Паўлам Севярынцам на рускай мове, перакладзенае з беларускай. Яно падалося скажоным».

У кожнага свой шлях да мовы, кажа журналістка. Яна лічыць, што наязджаць на лідараў думак і знакамітых людзей за тое, што яны карыстаюцца рускай мовай, не варта. 

«У кожнага чалавека ў душы ўсё па-свойму развіваецца. Калі наканавана прыйсці да беларускай мовы, то гэта адбудзецца. Галоўнае, каб чалавек сёння адкрыта не выступаў супраць яе, не ставіўся з нянавісцю».

Чытайце таксама: 

У лукашэнкаўцаў з’явілася новая ідэя, як засяліць Беларусь савецкімі людзьмі

Ільготы для выпускнікоў вайскова-патрыятычных класаў, мэтавае размеркаванне ў Мінск — сабралі асноўную інфу пра ўступную кампанію — 2022

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 27
У Мінску выдалі архіўныя слоўнікі беларускай мовы 2
«Мова ад Васіля» з мільёнамі праглядаў і тысячамі каментароў. Як беларускі журналіст папулярызуе родную мову праз тыкток 4
Ютубер выклаў пяць аргументаў, чаму не пераходзіць на рускую мову ў ютубе 16
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У Марыянскай упадзіне знойдзены новы вірус. Ён можа аказацца самым глыбакаводным у свеце
Крамы «Святлафор» ператвараюцца ў «Спутнікі»
PandaDoc купіла нямецкую фінтэхкампанію Denario
18 гадзін у чарзе! На мяжы з Літвой стала такое ж пекла, як і на польскай
Якім атрымаўся апошні сезон «Палавога выхавання» — самага папулярнага серыяла пра сучасных падлеткаў 1
У Іспаніі знайшлі самы стары абутак у Еўропе. Яго ўзрост — больш за 6 тысяч гадоў 1
Лукашэнка абураецца: народ не хоча плаціць! / Скандал у Гомелі / Сакрэтная база. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 29 верасня
Усяго патроху
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 1
Бусел з-пад Маладзечна зноў уцёк у горад. Ён адчайна спрабуе паляцець у вырай, але не атрымліваецца 1
«У Беларусі абышлося б даражэй». Блогерка адсвяткавала вяселле на Паўночным Кіпры і распавяла, колькі гэта каштуе 7
У Мінску затрымалі 21-гадовага слесара, які зрабіў фота ў міліцэйскай форме 3
Фота / Відэа
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 1
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК 11
У Англіі 16-гадовы падлетак спілаваў 300-гадовы клён — дрэва Робін Гуда. Грамадскасць у шоку 7
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 10
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 2
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 15
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 15
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 4
«Вельмі шкада, Уладзімір». Хілары Клінтан падкалола Пуціна 8
«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах 8
Найбольш рэакцый
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 15
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 34
Гарачыя тэмы
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 10
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 2
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 15
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 15
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 7
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх