Пытанне №1: Якая імавернасць таго, што Уладзімір Пуцін прыменіць ядзерную зброю падчас вайны ва Украіне?

«Пуцін хутчэй за ўсё прыменіць ядзерную зброю ва Украіне, калі яму будзе пагражаць поўны разгром. Калі Пуцін адчуе пагрозу свайму рэжыму, то ён будзе вымушаны прадухіліць такі зыход — нават калі для гэтага спатрэбіцца распачаць рызыкоўныя крокі па эскалацыі канфлікту. Ядзерная зброя — гэта апошні сродак; любы рацыянальны лідар падумаў бы пра яго ўжыванне, нават калі б на коне былі рэжым або фізічнае выжыванне вярхушкі», — кажуць Кейра Лібер, аналітык Atlantic Council, і Дэрыл Прэс з Дартмуцкага каледжа.

«Пуцін, відаць, чакае, што яго пагрозы прымусяць НАТА адмовіцца ад Украіны. Аднак, калі ён будзе лічыць, што яму пагражае паражэнне або працяглы тупік, або ў яго ёсць шанец на поспех у выніку рэзкай эскалацыі, то існуе некаторая ненулявая рызыка, што ён выканае свае пагрозы (магчыма, трывожна высокія адзін або два адсоткі імавернасці). Нават невялікая рызыка вельмі небяспечная, і ён павінен усвядомліваць рызыку пачатку ядзернай вайны, таму стрымліванне Пуціна — самы пажаданы вынік.

Адпаведна, НАТА павінна выразна заявіць, што адкажа на любую ядзерную атаку з боку Расіі, у тым ліку з выкарыстаннем ядзернай зброі», — кажа Уолтар Слокамб, дырэктар праўлення Атлантычнага савета і былы намеснік міністра абароны ЗША па пытаннях палітыкі.

Пытанне №2: Калі б Пуцін ужыў ядзерную зброю ў канфлікце, які найбольш імаверны спосаб, як ён гэта зробіць?

«Матыў Пуціна быў бы не вайсковы па сваёй прыродзе, а хутчэй шляхам запалохвання. Ён мог бы пачаць з дэманстратыўнага перамяшчэння ядзерных сіл, напрыклад, з адпраўкі зброі ў расійскі Балтыйскі анклаў Калінінград. Ён мог бы даць каманду на «дэманстрацыю» ці, магчыма, паўнавартасныя ядзерныя выпрабаванні на расійскім палігоне. Для рэальнага нападу ён мог бы нацэліцца на аб'ект ва Украіне, звязаны з заходнімі пастаўкамі зброі», — кажа Слокамб.

«Хоць гэта малаімаверна, цалкам магчыма, што Пуцін можа вырашыць прымяніць ядзерную зброю, каб прадухіліць паразу. У гэтым сцэнары я б чакаў, што ён абмяжуе сваё першапачатковае прымяненне дэманстрацыйным ударам з выкарыстаннем тактычнай ядзернай зброі малой магутнасці па ўкраінскіх ваенных цэлях, каб звесці да мінімуму маштабы ахвяр сярод цывільнага насельніцтва і перашкодзіць сіметрычнаму адказу ЗША/НАТА.

Ён можа спадзявацца, што, проста перайшоўшы ядзерны парог, ён так шакуе Украіну і яе хаўруснікаў — і так напалохае заходнюю грамадскасць, — што яны хутчэй адступяць, чым рызыкнуць далейшай эскалацыяй», — кажа Аляксандр Вершбоў, галоўны навуковы супрацоўнік цэнтраў Скаўкрофта і Савета Еўразіі, займаў пасаду амбасадара ЗША ў Расіі з 2001 па 2005 год і быў намеснікам генеральнага сакратара НАТА з 2012 па 2016 год.

Пытанне №3: Калі Пуцін прыменіць ядзерную зброю ў вайне, якія найбольш імаверныя шляхі рэагавання Захаду?

«Злучаныя Штаты і іх саюзнікі павінны разгарнуць звычайнае ўзбраенне, каб хутка нанесці паразу пуцінскім вайскоўцам ва Украіне і даць зразумець, што прымяненне ядзернай зброі не прывядзе ні да чаго, акрамя паразы.

У дадатак да прадастаўлення яшчэ больш высокага ўзроўню ваеннай падтрымкі, заходнія партнёры Украіны размесцяць ваенна-марскія сілы ў Чорным моры, каб знішчыць усе расійскія караблі там, а таксама падарваць расійскі мост у Крым. Яны дадуць Украіне перавагу ў паветры з дапамогай ракет Patriot і, пры неабходнасці, перадавых рэактыўных самалётаў ЗША. Таксама будуць размешчаныя падраздзяленні разведкі, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гуманітарнай падтрымкі ЗША і саюзнікаў на тэрыторыі Украіны», — кажа Ян Лодал, даследнік у Цэнтры Скокукрафта.

«Калі Пуцін возьмецца да выкарыстання ядзернай зброі, ЗША і іх саюзнікі павінны будуць хутка і рашуча рэагаваць, каб пераканацца, што Пуцін заплаціў высокую цану за пераход ядзернага парога.

Злучаныя Штаты і іх саюзнікі павінны падтрымліваць неадназначнасць у сваёй дэкларатыўнай палітыцы адносна таго, ці выкарыстаюць яны ядзерную зброю ў адказ. Такая неадназначнасць у адносінах да характару і маштабу рэагавання будзе больш эфектыўнай, каб у першую чаргу пазбегнуць выкарыстання ядзернай зброі. Саюзнікі ўжо цяпер павінны праводзіць кансультацыі па магчымых варыянтах адказаў, каб не быць паралізаванымі і нерашучымі, калі прыйдзе вырашальны момант», — кажа Аляксандр Вершбоў

«Калі б расейскі напад прычыніў невялікую шкоду, НАТА магло б спачатку паспрабаваць выставіць ультыматум з мэтай дасягнення ўрэгулявання на ўмовах Альянсу і Украіны. Але калі б Пуцін пераканаў сябе, што няма іншага выбару, акрамя як нанесці ўдар, ён наўрад ці пагадзіўся б на якія-небудзь прапановы саюзнікаў па такім урэгуляванні.

Аналагічным чынам, няядзерны ваенны адказ, напрыклад, звычайныя ўдары па ваенных базах і інфраструктуры на тэрыторыі Расіі, якія падтрымліваюць ўварванне, верагодна, не будзе вырашальным і шматлікім падасца неадэкватным — у дадатак да ўласна рызыкі далейшай эскалацыі.

Гэта пакідае магчымасць нанясення ядзернага ўдару ў адказ. Некаторыя сцвярджаюць, што абарона Украіны не вартая таго, каб рызыкаваць ядзернай эскалацыяй.

Але ў той час рызыка ад адсутнасці ядзернага контрудару яшчэ большая, бо яна сур'ёзна аслабіла б давер як сярод сябраў, так і сярод праціўнікаў НАТА да ўсёй стратэгіі стрымлівання ядзернага нападу праз перспектыву ядзернай адплаты з боку ЗША. Гэта, у сваю чаргу, зрабіла б вялікую вайну больш верагоднай. Хай нам ніколі не давядзецца сутыкнуцца з такім выбарам», — кажа Уолтар Слокамб.

Клас
31
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
2