У Гродне да трох гадоў калоніі асудзілі Андрэя Ражкова
У Гродзенскім абласным судзе 5 траўня да трох гадоў калоніі асудзілі 50-гадовага Андрэя Ражкова. У чым канкрэтна абвінавачвалі мужчыну, пакуль невядома, але судзілі яго па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
Артыкулы Крымінальнага кодэкса, па якіх судзілі Ражкова: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 364 (пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі), арт. 391 (абраза суддзі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Вядома, што пад вартай Андрэя Ражкова ўтрымліваюць з 17 лістапада 2021 года.
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ