Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl

Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl

Супрацоўнікі Падляшскай мытна-падатковай службы непадалёк ад польска-беларускай мяжы спынілі для праверкі два аўтамабілі. Машыны былі з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Падчас дэталёвага агляду аўто высветлілася, што ў іх знаходзіцца дзясятак схованак з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl

Фота: KAS / podlaskie.kas.gov.pl

У машыне Opel, якой кіраваў 33-гадовы беларус, кантрабанду схавалі ў багажніку, пад заднімі сядзеннямі і ў тунэлі рычага пераключэння перадач.

42-гадовы кіроўца Mercedes схаваў кантрабандныя цыгарэты пад бамперам, у масляным паддоне і калектары рухавіка.

Усяго ў дзвюх машынах супрацоўнікі Падляшскай мытна-падатковай службы знайшлі амаль 1000 пачкаў беларускіх цыгарэт. У дачыненні да кіроўцаў распачалі крымінальныя справы. Тавар быў выняты, кантрабандыстам пагражаюць вялікія штрафы.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0