У Докшыцкім раёне ўтапілася двухгадовая дзяўчынка
Няшчасны выпадак адбыўся сёння днём у вёсцы Замасточча Докшыцкага раёна. Тут, як паведамляе Следчы камітэт, утапілася двухгадовая дзяўчынка.
Фота: Следчы камітэт
Паводле папярэдніх звестак, дзяўчынка знаходзілася ў двары дома са сваякамі. Праз некаторы час яна знікла з-пад іх увагі.
Пасля дарослыя знайшлі яе ў вадаёме за домам. Дзіця спрабавалі выратаваць, але безвынікова. У чэрвені дзяўчынцы павінна было споўніцца два гады.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ