У справаздачы клуба гаворыцца, што Канада — найбуйнейшы ў свеце вытворца і экспарцёр калійных угнаенняў. Гэтая краіна вырабляе каля 12 мільёнаў тон калію, што складае больш за 20% сусветнай вытворчасці.

Пры гэтым у 2021 годзе Украіна імпартавала 287,5 тыс. тон калійных угнаенняў, з якіх 69% паступіла з Рэспублікі Беларусь.

«Па зразумелых прычынах, закупкі з гэтай краіны ў далейшым рабіцца не будуць. Таму аграрыям Украіны неабходна шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, і Канада можа стаць адным з іх. Адмена імпартных пошлін можа стаць дадатковым фактарам, бо павысіць канкурэнтаздольнасць украінскай аграрнай прадукцыі на канадскім рынку.

Такім чынам, Украіна зможа закупляць калійныя ўгнаенні ў Канадзе, у сваю чаргу, адпраўляючы тым жа транспартам сваю аграрную прадукцыю, якой цяпер ёсць лішкі на ўкраінскім рынку», — гаворыцца ў паведамленні асацыяцыі.

Па дадзеных Украінскага клуба аграрнага бізнэсу, у 2021 годзе Канада імпартавала 2,8 млн тон кукурузы, 1,2 млн тон сланечнікавага шроту і 0,5 млн тон соевых бабоў. Менавіта гэтыя пазіцыі Украіна можа пастаўляць на рынак Канады праз марскія парты краін Балтыі. 

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0