• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Меркаванні
Фота 2 з 2

Аляксандр Фрыдман

18.05.2022 / 22:49

Гісторык: Тое, што многія людзі працягваюць жыць звычайным жыццём, не азначае, што мы не ўступілі ў Трэцюю сусветную вайну

Пры якіх умовах вайна Расіі і Украіны можа перарасці ў сусветную? А можа, гэтая вайна ўжо ідзе, ды толькі ў такой форме, што людзі гэтага проста пакуль не заўважаюць? Аналітычны праект «Филин» абмеркаваў гэта з гісторыкам і палітычным аналітыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Фота: Scanpix

— Пяскоў адкрыта назваў дзеянні заходніх краін «вайной» супраць Расеі. Вы лічыце, што пасля такіх слоў трэба быць выключна наіўным аптымістам, каб не зразумець (ці не захацець зразумець), што мэтай Крамля з'яўляецца менавіта сусветная вайна, а Украіна — толькі першы этап гэтай вайны. Калі цяперашняя вайна можа стаць сусветнай?

— Магчыма, яна ўжо сусветная. Пра гэта мы зможам казаць, калі ўся гісторыя скончыцца і магчыма будзе адпаведным чынам разгледзець падзеі, якія ў кантэксце адбываюцца.

Пад сусветнай вайной маецца на ўвазе перш за ўсё прамое сутыкненне паміж заходнімі краінамі і Расіяй. Баявыя дзеянні цяпер не вядуцца, але мы бачым, што Расія вядзе вайну супраць партнёра заходніх краін, і краіны НАТА Украіну ў гэтай вайне вельмі актыўна падтрымліваюць. Гэта і эканамічная падтрымка, і лагістыка, і інфармацыя спецслужбаў і, вядома ж, узбраенне.

Хоць заходнія краіны падкрэсліваюць, што яны не ўдзельнічаюць у вайне і не будуць яе весці, але падтрымка ўжо ёсць. Як яе разглядаць — спрэчнае пытанне.

У навуковай службе Бундэстага былі дыскусіі з гэтай нагоды, калі вырашаліся пытанні аб пастаўцы ўзбраенняў і навучанні ўкраінскіх вайскоўцаў на нямецкай тэрыторыі.

Аляксандр Фрыдман

Чаго пакуль адназначна няма і чаго баяцца больш за ўсё на Захадзе і ў Расіі — гэта тое, што справа дойдзе да адкрытых баявых дзеянняў паміж краінамі Захаду і Расіяй, паміж НАТА і Расіяй. Гэты варыянт у рамках сутыкнення і пастаяннай эскалацыі, якая зараз адбываецца, не выключаны. Ён можа адбыцца ў любы момант.

Калі ўсё абмяркоўваецца на ўзроўні кіраўнікоў, калі Лойд Осцін гаворыць з Шайгу, яны дамаўляюцца аб тым, што не хочуць прамога сутыкнення. Але можа так атрымацца, што расійская ракета (яны ж бамбяць Заходнюю Украіну, Львоўскую вобласць, памежныя тэрыторыі з Польшчай) патрапіць на тэрыторыю Польшчы.

Што тады будзе? Ніхто не ведае. Гэта чалавечы фактар, ён таксама можа адыгрываць ролю. А можа быць прынята рашэнне расійскім палітычным кіраўніцтвам пра ўдары па адной з краін НАТА.

Мы маем сітуацыю з вялікай колькасцю невядомых, і ніхто па вялікім рахунку не можа сказаць, якая будзе рэакцыя, калі будзе ўжытая біялагічная або хімічная зброя ва Украіне. Якая будзе рэакцыя, калі будзе ўжытае тактычнае ядзернае ўзбраенне супраць Украіны?

Мы нават не ведаем, якая будзе рэакцыя, калі на самай справе будзе ўдар па адной з заходніх краін. Як будзе паводзіць сябе Захад? Скажа: мы пачынаем вайну, не выключаючы, што яна перарасце ў ядзерную? Ці нам ёсць што губляць, і мы адступаем, робім крок назад? Ніхто не ведае, таму што такіх сітуацый не было.

Гістарычныя прыклады нічога ў гэтым выпадку не гавораць. Так, Байдэн, Джонсан і іншыя заходнія кіраўнікі кажуць: мы будзем змагацца за кожны кавалачак зямлі НАТА. Але гэта на словах. А вось як будзе на справе?

— Ці ёсць рэсурсы ў Расіі весці вайну не на адзін фронт?

— Не, у Расіі, безумоўна, няма ніякіх рэсурсаў весці канвенцыйную вайну. Гэта значыць, калі ўяўляць вайну дзвюх армій, то ў гэтым выпадку ў Расіі няма абсалютна ніякіх шанцаў. Таму што ўвесь блок НАТА пераўзыходзіць Расею як па ўзбраеннях, так і па колькасці і падрыхтаванасці арміі.

Але яны не збіраюцца весці вайну. Калі пачнецца сусветная вайна — яна будзе ядзерная. Акрамя таго, калі сапраўды справа прыйдзе да вайны і стане зразумела, што трэба біцца, у НАТА могуць узнікнуць сур'ёзныя рознагалоссі, бо блок разнародны.

Нават цяпер па пытанні ўступлення Швецыі і Фінляндыі ёсць рознагалоссі паміж Турцыяй і іншымі краінамі. А калі пытанне зойдзе пра вайну: удзельнічаем мы ў ёй з перспектывай, што будзе абмен ядзернымі ўдарамі?

Тэарэтычна Пуцін можа наважыцца на ўсё, і такія сітуацыі мадэлююцца. Дапусцім, Расія нападае на Латвію, Эстонію або Літву. З ваеннага пункту гледжання для іх гэта вырашальная задача. З тым кантынгентам НАТА, які там размешчаны, балтыйскія арміі не могуць супрацьстаяць Расеі, гэта значыць іх тэрыторыя будзе занятая Расіяй.

Далей у НАТА застаецца толькі адна магчымасць: адваёўваць тэрыторыю. У ваенным сэнсе гэта вырашальнае пытанне, але пры гэтым няма ніякай гарантыі, што ў вайне з Расіяй усё абмяжуецца звычайнымі метадамі.

Цалкам магчыма, што яны табе тады паставяць ультыматум: калі ты на нас нападзеш і будзеш весці баявыя дзеянні з-за Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, мы выкарыстоўваеем ядзерную зброю. Хто ведае, як у такой сітуацыі адрэагуе блок НАТА.

Гэта ўсё жудасныя і гіпатэтычныя сцэнары, і, вядома ж, па ўсіх дакументах і прынцыпах НАТА, яны павінны абараняцца і адказаць. Але не ўпэўнены, што ўсе заходнія лідэры гатовыя рызыкнуць сваімі краінамі для таго, каб адказаць за Латвію ці Літву.

Гэтыя сцэнары абмяркоўваюцца не першы год, але яны ніколі не былі гэтак рэальнымі, як сёння, таму што Расея прыціснутая да сценкі. Мы не ведаем, у якім стане знаходзіцца Пуцін, але тое, што ён здольны рабіць жудасныя крокі, гэта відавочна.

— Гэта нагадвае перамовы з тэрарыстам, у якога заўсёды ёсць опцыя «знішчыць усіх»…

— Так. Расіяне гуляюць з агнём, калі паўтараюць фразу, што яны патрапяць у рай, а ўсе астатнія здохнуць, таму што вымаўленыя словы маюць уласцівасць ператварацца ў справы.

Сёння Пуцін з дапамогай прапаганды замбуе і расійскае грамадства, якое паступова пачынае чакаць радыкальных крокаў. Галоўрэд «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў дакладна прыкмеціў: яны кармілі сваё насельніцтва прапагандай, а ў выніку абажраліся самі.

Я б нават сказаў: яны кармілі сваё насельніцтва прапагандысцкім наркотыкам, а ў выніку самі падселі на яго. Хутчэй за ўсё, яны самі ўжо вераць у тое, што яны вяшчаюць.

Яны прыціснутыя да сценкі, выхаду з гэтай сітуацыі няма, самі сябе паставілі ва ўмовы: альбо мы пераможам і будзем на кані, альбо нам канец. Яны ў такіх умовах здольныя на ўсё, яны самі пазбавілі сябе магчымасці выйсці неяк з гэтай сітуацыі.

Любое недасягненне максімальных мэтаў, якія яны паставілі, небяспечнае тым, што гэта скончыцца крахам гэтага рэжыму, таму што грамадства і эліты наладжваюцца менавіта на гэты варыянт: ці мы перамагаем, ці церпім паразу. Калі будзе нешта сярэдняе паміж паразай і перамогай, то ўзнікае пытанне: а навошта ўсё гэта было? Навошта мы ўвязаліся ў гэта ўсё? Навошта пайшлі на гэта? Такая дынаміка можа прывесці да вельмі небяспечных наступстваў.

Адно з лепшых даследаванняў пра Першую сусветную вайну аўтарства аўстралійскага гісторыка Крыстафера Кларка — кніга «Лунацікі». Лунацікамі ён называе тагачаснае кіраўніцтва ўсіх вядучых дзяржаў свету, якія

ішлі на эскалацыю канфлікту, будучы перакананымі, што канфлікт знаходзіцца пад кантролем, што яны апошнюю чырвоную рысу не пераступяць, а ў выніку ўсё скончылася тым, што яны ўсе дружна гэтую рысу пераступілі і апынуліся ў сітуацыі Першай сусветнай вайны.

Зараз на Захадзе ёсць чырвоная рыса. Яны ведаюць, што яны для Украіны гатовыя зрабіць, а што — не. Паслаць войскі і адправіць іх ваяваць ва Украіну ніхто не збіраецца, нягледзячы на ўсе сімпатыі да ўкраінскай барацьбы. Тут ніхто не хоча гарачай сусветнай вайны і прымянення ядзернай зброі.

Таму няма такой рыторыкі ні ў Байдэна, ні ў Макрона, ні ў Джонсана — тых, хто тэарэтычна можа ўжыць ядзерную зброю. А што тычыцца расійскага боку, то там інакш усё ідзе: яны палохаюць, наўмысна кажуць пра гэта.

Узнікае пытанне: ці сапраўды яны сябе кантралююць, ці ведаюць, у якую гульню ўвязаліся ці яны, магчыма, ужо запусцілі працэсы, якія не кантралююцца? Магчыма, яны не з'яўляюцца гаспадарамі становішча, хоць ўпэўненыя, што ўсё здольныя перакруціць. А ці здольныя?

Пуцін сам сябе заганяе ў тупік. А які адтуль выхад? Альбо ўсё з табой скончана, альбо ты ў якасці вар'ята атакуеш. Табе няма чаго губляць, ты прыціснуты да сценкі. У такім выпадку ты можаш прымяніць што заўгодна, ты можаш развязаць сусветную вайну па прынцыпе «паміраць — дык з музыкай». Гэтага на Захадзе вельмі баяцца, таму з Пуціным размаўляюць, спрабуюць знайсці нешта рацыянальнае ў яго паводзінах.

Калі мы будзем зыходзіць з таго, як лічаць многія эксперты ва Усходняй Еўропе, што Пуцін страціў пачуццё рэальнасці і нічога рацыянальнага там шукаць не трэба, гэта значыць, што ты павінен жыць з думкай, што ў любы момант можа пачацца гарачая сусветная вайна. Гэтае пытанне аб сусветнай вайне задаецца ўвесь час, і на самай справе адказу на яго няма.

Калі мы ўспомнім гісторыю Першай і Другой сусветнай войнаў, то былі бітвы на фронце, ішла жорсткая барацьба, а многія працягвалі жыць звычайным жыццём. Калі ў 1939 годзе Гітлер напаў на Польшчу, а Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі яму вайну, але не вялі яе, людзі ў гэтых краінах працягвалі далей спакойна жыць. Яны чыталі ў газетах пра тое, што адбываецца ў Польшчы, але працягвалі хадзіць у кавярні, забаўляцца.

Цяпер жыхары Заходняй Еўропы жывуць нармальным жыццём, пры гэтым назіраючы за тым, што адбываецца ва Украіне. Тое, што многія людзі працягваюць жыць звычайным жыццём, ніякім чынам не азначае, што мы не ўступілі ў Трэцюю сусветную.

Падагульню: людзі і палітыкі спадзяюцца на тое, што тое, што адбываецца ва Украіне, не распаўзецца, не стане сусветнай вайной, але ці будзе гэтая вайна сусветнай, залежыць усё ж такі не ад заходніх палітыкаў, а ад Пуціна, ад Расіі.

Расія можа лёгка, проста сёння ператварыць яе ў гарачую сусветную вайну, калі яна ўдарыць па якой-небудзь з краін НАТА або дасягне сваіх мэтаў ва Украіне і працягне экспансію. Кіраўнікі заходніх краін робяць усё, каб гэтая вайна не стала сусветнай.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
13

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 6
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 9
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 16
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 36
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Латушка і Азараў хочуць стварэння ўрада ў выгнанні 8
Улады акупаванай часткі Запарожскай вобласці падпісалі распараджэнне аб правядзенні рэферэндуму 1
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
У Курскай вобласці абстралялі вайсковы аэрадром за 115 кіламетраў ад граніцы з Украінай
Пракоп’еў спадзяецца на вызваленне Беларусі ўкраінскай арміяй 24
«Ужо набылі зямлю». Ва Украіне пабудуюць завод Bayraktar
Палітзняволенага юнака Мікіту Залатарова перавялі з калоніі ў турму
удакладнена
1
Усяго патроху
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект 4
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў 1
Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску 1
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 7
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт 6
Летні далікатэс: як хутка пачысціць лісічкі 23
Спорт
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Здарэнні
У Ельскім раёне ноччу сутыкнуліся тры камбайны. За рулём аднаго з іх быў 14-гадовы падлетак
У Гомельскім раёне 60-гадовы мужчына пагражаў 12-гадоваму падлетку нажом
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 5
У Салігорскім раёне чалавек утапіўся ў возеры
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці 1
Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж
У Ваўкавыскім раёне падлетка падчас рыбалкі ўдарыла токам
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Змяніўся топ рэкламадаўцаў і стала больш расіян. Што адбываецца на рынку медыйнай рэкламы ў Беларусі
Галоўчанка: Эканоміка дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці 3
У банкаматах Альфа-банка зноў можна здымаць даляры
Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК
Меркаванні
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 6
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 9
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 16
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 36
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
У гурта NAVIBAND выйшлі новыя песня і кліп на песню «Свяці». 1
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 2
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
Навука і тэхналогіі
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
«Дзе б вы ні былі, смерць дасягне вас». Саудаўскі дыпламат памёр проста пасля гэтых слоў ВІДЭА
Амерыканская кампанія Purina згарнула вытворчасць кармоў для жывёл у Расіі
ЗША ўвялі візавыя санкцыі яшчэ супраць 100 беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і прапагандыстаў 1
Урад Латвіі падоўжыў рэжым надзвычайнай сітуацыі каля мяжы з Беларуссю
Украіна скасавала пагадненне аб супрацоўніцтве з беларускім МУС 6
Кампанія Tetra Pak прадала расійскі бізнэс за адзін еўра
Еўрапейскія дыпламаты заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў
Галоўнае
У Бабруйску 74-гадовую пенсіянерку асудзілі да 3,5 года калоніі за абразу Лукашэнкі і паклёп на яго
У Мінску выставілі на аўкцыён тры кватэры даўжнікоў. Як яны выглядаюць
У Баранавічах затрымалі ветэрана-афганца
У Польшчы легальна працуюць 91,2 тысячы беларусаў
ISW: Крэмль не хоча абвінавачваць Украіну ва ўдарах па авіябазе ў Крыме
Гісторыя віруснага здымка. Пагутарылі з мастаком, які прыкаваў сябе да банера на 3 Ліпеня
Акцыі ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў ФОТЫ 1
Усяго патроху
«Дзе б вы ні былі, смерць дасягне вас». Саудаўскі дыпламат памёр проста пасля гэтых слоў ВІДЭА
Былы сілавік Ігар Макар прэтэндуе на беларускага Стэтхэма ФОТАФАКТ 15
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
«Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не ператварыцца ў рабоў
Фота / Відэа
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 19
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
Апытанка
Самае чытанае
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў» 35
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 19
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 6
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 29
Самае лайканае
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 19
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 29
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 28
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 37
Гарачыя тэмы
«Я лічу сілавое рашэнне рэальным». Вось што сказаў Валерый Сахашчык у першай пасля прызначэння прамове 21
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў»
абнаўлялася анлайн
35
Паглядзіце на чырвоныя лініі на малюнку: яны прамыя ці крывыя? 3
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 6
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 29
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 16
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 45
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх