Яе вінавацяць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за зневажальны каментарый да відэа з прамовай Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе.
У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ-выявы на слупы электраперадач, дрэвы, лаўкі на прыпынкі транспарту, асфальт.
Дзяржабвінаваўца Вольга Коласава запрасіла для Фірсавай па новай справе два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.





