Згодна з матэрыяламі следства, разам з Аўтуховічам яны планавалі здзяйсненне тэрарыстычных актаў; здрадзілі дзяржаве, аказваючы дапамогу Украіне ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі; разам з кіраўніком групы — Аўтуховічам — набывалі ва Украіне агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прылады, піратэхнічныя вырабы, ваенную амуніцыю і іншыя прадметы, якія маглі быць выкарыстаныя ў тэрарыстычнай дзейнасці; незаконна іх дастаўлялі ў Беларусь; рабілі сховы гэтага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі.
Сава пракаментаваў абвінавачванне на судзе: «Прызнаю дзеянні, але не прызнаю артыкулы».
Чытайце таксама:
«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў»: што адбывалася на працэсе Аўтуховіча ў другі дзень
Дзяржаўныя СМІ: «Аўтуховіча могуць расстраляць». Ці праўда гэта?





