Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Калі вы траціце больш калорый, чым атрымліваеце, у вас назіраецца дэфіцыт калорый. У выпадку, калі ён занадта вялікі, гэта можа парушыць метабалічныя працэсы ў арганізме, а таксама выклікаць так званы эфект ё-ё.

Так называюць сітуацыю, калі страчаная падчас пахудзення вага хутка вяртаецца, і замест стабільнай вагі цела чалавек атрымлівае своеасаблівыя арэлі. Гэта падобна да дзіцячай цацкі ё-ё, шарык у якой таксама рухаецца ўверх і ўніз. Нярэдка пасля такога чалавек зноў садзіцца на строгую дыету і зноў хутка страчвае вагу, але пасля заканчэння дыеты гэтая ж вага зноў вяртаецца назад. Уся справа ў тым, што строгія дыеты запавольваюць метабалізм, і ў выніку арганізм пачынае менш актыўна спальваць калорыі.

Зніжэнне каларыйнасці рацыёну сапраўды дапамагае пахудзець, але ж сваю норму калорый трэба падбіраць індывідуальна. Пры гэтым улічваюць узрост чалавека, яго вагу, рост, пол і нават узровень фізічнай актыўнасці.

Ёсць яшчэ адзін фактар: калі вы спажываеце менш ежы, гэта не абавязкова азначае, што вы атрымліваеце менш калорый. Чалавек набірае вагу не ад грамаў ці кілаграмаў ежы, а ад калорый, якія ў ёй змяшчаюцца. Напрыклад, у 10 грамах алею аж 90 калорый, а цэлая галоўка салаты — усяго 60 калорый.

Такім чынам, можна спажываць малыя аб'ёмы ежы, але пры гэтым зусім не мець недахопу ў калорыях. Таму, калі вы вырашыце зменшыць свой рацыён за кошт садавіны і гародніны, але пры гэтым пакінеце ў ім больш каларыйную ежу, вы не толькі не схуднееце, але і можаце атрымаць недахоп карысных рэчываў у арганізме.

Дык як жа правільна змяншаць свой рацыён? Перш за ўсё, памяншэнне памеру порцый не павінна закранаць садавіну і гародніну, падчас пахудзення наадварот трэба ўжываць іх як мага больш. Таксама часам можна не кранаць памер порцый, а проста замяніць прадукт на менш каларыйны. Напрыклад, вазьміце нятлусты тварог ці замяніце свініну на курыцу. Часам можна не змяняць і каларыйнасць прадукту, а проста замяніць яго на больш карысны. Паспрабуйце прадукты з клятчаткай — яны змяшчаюць шмат харчовых валокнаў, якія надаюць пачуццё сытасці, і пасля іх вы з’ядзіце менш іншай ежы.

Дыета — гэта толькі адзін з кампанентаў пахудзення. Не менш важная і фізічная актыўнасць, якая прымушае нас траціць больш энергіі і нарошчваць колькасць мускульнай тканкі ў арганізме, якая таксама спрыяе правільнаму метабалізму. Каб правільна худзець, таксама важна піць шмат вады і добра высыпацца. Без уліку гэтых фактараў дыета прынясе адно расчараванне.

Ці сапраўды чалавек павінен есці тры разы на дзень?

Як трэба харчавацца, каб правільна старэць

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0