Бюро эканамічнай бяспекі Украіны (БЭБ) наклала арышт на расійскія і беларускія актывы на агульную суму звыш 30 млрд грыўняў. Пра гэта напярэдадні паведаміла прэс-служба ведамства.

Па словах дырэктара бюро Вадзіма Мельніка, гаворка ідзе пра 100% карпаратыўных правоў і актываў горна-абагачальнага камбіната, які ажыццяўляў здабычу сыравіны, што ўтрымлівае тытан, 17 800 вагонаў прыкладным коштам каля 15 млрд грыўняў, з іх 1625 вагонаў з таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі коштам каля 3 млрд грыўняў, і спецтэхнікі на 2,2 млрд грыўняў, а таксама актывы адной з фінансавых устаноў у суме звыш 12,4 млрд грыўняў.

«У першую чаргу, гэтыя актывы не павінны працаваць на краіну-агрэсара. Па-другое, яны павінны належаць Украіне і прыносіць карысць нашай дзяржаве», — сказаў Мельнік у эфіры «Усеўкраінскага тэлемарафона».

Ён дадаў, што вагоны павінны ажыццяўляць перавозкі па ўкраінскай чыгунцы, таварна-матэрыяльныя каштоўнасці будуць выкарыстоўвацца для аднаўлення разбураных населеных пунктаў, сродкі і аўтамабілі — перадавацца на патрэбы УСУ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру