На фота вышэй — кнігі Оруэла з прыватнай бібліятэкі Насты Карнацкай.

Знаёмыя Карнацкай адзначаюць, што яна была фанаткай творчасці Оруэла і калекцыявала раман «1984» на розных мовах. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» выказваюць здагадку, што ГУБАЗіК пры вобшуку адкрыў для сябе асартымент «Кнігаўкі», новую для сябе літаратуру, што і выклікала рашэнне аб забароне. Вядома, што ГУБАЗіК актыўна дыктуе, якія выданні і рэсурсы «дэструктыўныя». З нядаўняга часу дастаткова рашэння аднаго Міністэрства ўнутраных спраў, каб прызнаць любы кантэнт забароненым ці непажаданым.

Распараджэнне ў кнігарні пайшло 18 мая, праз два дні пасля ператрусу ў «Кнігаўцы». 

Кнігу знялі з продажу ў дзяржаўных кнігарнях, у прыватных сетках яна пакуль застаецца ў асартыменце. Мяркуючы па гэтым, распараджэнне пайшло па каналах «Белкнігі», якая падпарадкоўваецца Міністэрству інфармацыі, а яно, у сваю чаргу, выконвае загады з Адміністрацыі прэзідэнта.

У разнарадцы на забарону фігуравалі словы аб «усіх выданнях» гэтай кнігі. Мелася на ўвазе — як беларускамоўны, так расейскамоўны пераклады.

Нагадаем, 16 мая у новаадкрытую выдавецтвам «Янушкевіч» прыватную кнігарню «Кнігаўка» прыйшла палітычная паліцыя.

Гэтаму папярэднічала стварэнне заказных рэпартажаў з фальсіфікаванымі фактамі ў ТГ-каналах Азаронка і Гладкай, якія выкарыстоўваюцца спецслужбамі для апраўдання пагромаў. 

Пасля вобшуку супрацоўнікаў «Кнігаўкі» арыштавалі — яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Сотні адзінак літаратуры вынятыя. 

Звязаныя з органамі тэлеграм-каналы вінавацяць супрацоўнікаў у вядзенні літаратурных каналаў і перапісцы з дзеячамі дэмакратычных сілаў. Цяпер Наста Карнацкая адбывае адміністратыўны арышт за «дробнае хуліганства» — тыповы артыкул для сфальсіфікаваных палітычных спраў. Артыкул выдаўца Андрэя Янушкевіча невядомы, але ён таксама атрымаў адміністратыўны арышт.

Зняццё з продажу класічнай антытаталітарнай утопіі, якая была забароненая і ў СССР, не прайшло ціха, выклікала вялікі розгалас у грамадстве. Пабачым, ці пасля гэтага Оруэл вернецца на паліцы «Светача» і «Акадэмкнігі».

Чытайце таксама:

Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове

Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру