Фота ілюстрацыйнае
12 мая хлопец з двума аднакласнікамі на перапынку выйшаў на стадыён. Ён стаў разгойдвацца на турніку, каб паказаць, як умее круціцца на перакладзіне з выцягнутымі рукамі. Але ў пэўны момант не справіўся і сарваўся з турніка.
Упаў хлопец вельмі няўдала, галавой аб зямлю. У выніку ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы шыйных пазванкоў і розныя іншыя траўмы.
Яму прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, каб дакладна выявіць колькасць і ступень цяжкасці атрыманых траўмаў. Юнак быў у рэанімацыі пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх.
19 мая стала вядома, што хлопец памёр.





