Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Свет

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гут'ерэш і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на пасяджэнні Рады бяспекі ААН 19 мая. Фота JOHN MINCHILLO/ASSOCIATED PRESS

20.05.2022 / 04:41
Бел / Łac / Рус

The Wall Street Journal: ЗША гатовыя прыпыніць санкцыі адносна беларускага калію ўзамен за згоду Беларусі на транзіт украінскага збожжа ў Клайпеду

Гэта не здымае патрэбы дэблакады чарнаморскіх партоў, бо беларускі і польскі чыгуначныя шляхі транзіту разам здольныя забяспечыць толькі 10% украінскага харчовага экспарту. Без украінскай сельгаспрадукцыі краінам Трэцяга Свету пагражае голад.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гут'ерэш і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на пасяджэнні Рады бяспекі ААН 19 мая. Фота JOHN MINCHILLO/ASSOCIATED PRESS

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гут'ерэш і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на пасяджэнні Рады бяспекі ААН 19 мая. Фота JOHN MINCHILLO/ASSOCIATED PRESS

Тэма экспарту ўкраінскага збожжа стала ў чацвер прадметам дыскусіі ў Радзе бяспекі ААН. У адкрытых спрэчках асабіста ўзялі ўдзел генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.

Вайна, блакада Расіяй чарнаморскіх портаў і ракетныя ўдары па ўкраінскай чыгуначнай інфраструктуры заблакавалі пастаўкі на рынкі ўкраінскага збожжа і алею. Гэта не толькі пакінула Кіеў без крыніц даходаў, але і пагражае голадам дзясяткам мільёнам людзей у Азіі і Афрыкі, што патэнцыйна можа прывесці да ланцуга палітычных узрушэнняў і гуманітарных катастроф.

Ва ўкраінскіх зернясховішчах завісла 20 мільёнаў тон збожжа. Без яго цэны на прадукты харчавання вырастуць. Для насельніцтва краін Захаду гэта не крытычна, але рост цэнаў на ежу ў такіх краінах, як Егіпет, Марока, Шры-Ланка, Пакістан ды г.д. можа прывесці да крызісу, хвалі якога дакацяцца далёка.

«Мы працуем над дасягненнем такога пакетнага пагаднення, якое дазволіць экспарт сельгаспрадукцыі Украінай не толькі чыгуначным шляхам, але і праз Чорнае мора, і выведзе расійскія прадукты харчавання і ўгнаенні на сусветныя рынкі без усякіх абмежаванняў», — паведаміў Гутэрыш у чацвер.

Аднак дыпламаты кажуць, што Расія не ідзе на сутнасны кантакт у пытанні дэблакады чарнаморскага ўзбярэжжа Украіны. 

Вось чаму ўчора Вашынгтон разглядае пытанне пастаўкі Украіне амерыканскіх супрацькарабельных ракет «Гарпун» ды іншых узбраенняў, якія дазволілі б украінцам расчысціць марскія шляхі да Адэсы. Адначасова ўчора стала вядома, што Францыя размесціць у раёне Канстанцы ў Румыніі супрацьпаветраны комплекс «Мамба» радыусам дзеяння каля 100 км.

Адначасова ўлады ЗША разглядаюць транзіт украінскага збожжа праз Беларусь як альтэрнатыву. Улады ЗША прапануюць прыпыніць на паўгода санкцыі супраць беларускага калійнага сектара, калі Мінск пагодзіцца на транзіт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю, паведамляе The Wall Street Journal.

Ідэя заключаецца ў перавозцы збожжа з Украіны чыгункай праз Беларусь да порта ў горадзе Клайпеда (Літва).

Заходнія краіны ўнеслі ў санкцыйны спіс кампанію «Беларуськалій» — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў калійных угнаенняў у свеце — у 2021 годзе, у адказ на фашызацыю рэжыму ў Беларусі і спробы дэстабілізаваць еўрапейскія краіны засылкай мігрантаў. Пазней пад абмежаванні трапіла і «Беларуская калійная кампанія» (БКК). Аднак рэальна санкцыі супраць беларускага калію запрацавалі толькі ў лютым 2022 года, калі Літва спыніла транзіт гэтай сыравіны, што закрыла яе шлях на рынкі. І гэта самыя балючыя санкцыі, якія калі-кольвек уводзіліся супраць лукашэнкаўцаў.

«Уол-стрыт джорнал» адзначае, што беларускага шляху, аднак, недастаткова для перавозкі тых вялізных аб'ёмаў збожжа, што экспартуе Украіна, якая апошнія гады збірае агромныя ўраджаі. Уявіце сабе, што Украіна ў 2021 годзе сабрала каля 107 мільёнаў тон збожжа проці прыкладна 7 млн тон, якія сабрала Беларусь.

Па чыгунцы можна будзе перавезці толькі 10% даваенных экспартных аб'ёмаў паставак з Украіны, прыводзіць выданне думку Сары Менкер, кіраўніка аддзела сельскагаспадарчай аналітыкі кампаніі Gro Intelligence. «Гэтага недастаткова», — сказала яна на пасяджэнні Рады бяспекі, куды яе запрасілі ў якасці эксперта.

Чыноўнікі ААН таксама лічаць, што вяртанне беларускага і расійскага калію на рынак важнае для захавання ўраджайнасці ў розных краінах планеты. Заходнія краіны заяўляюць, што санкцыі супраць Расіі не закранаюць угнаенняў, сельгаспрадукцыі ды іншых сфер, якія маюць харчовае і гуманітарнае значэнне.

Прыпыненне санкцый на калій узамен на транзіт збожжа стала б першым крокам па дээскалацыі адносін між Беларуссю і Захадам. У той жа час адмена санкцый на пастаўкі калію дала б Мінску крыніцу валюты, ва ўмовах калі ў сакавіку і красавіку падзенне ВУП проці ўзроўню 2021 года пад уплывам санкцый і страты ўкраінскага рынку склала каля 5%. Зняццё санкцый уяўляе для краін Захаду таксама маральнае пытанне. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшала, фашызацыя рэжыму працягваецца, і Беларусь надала сваю тэрыторыю для агрэсіі супраць Украіны. З другога боку шаляў — патрэба Украіны экспартаваць збожжа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Першы раз такое. На вынік выбараў у Славакіі паўплывалі дыпфэйкам — з голасам лідара праеўрапейскай партыі
Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Сярод іх — выхадзец з СССР
Нобелеўскі камітэт памылкова разаслаў інфармацыю пра будучага лаўрэата прэміі па хіміі
У Жоўтым моры пацярпела крушэнне кітайская атамная падводная лодка — медыя 3
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Хацелі па-беларуску, але падвяла самаўпэўненасць ФОТАФАКТ
«Мова больш-менш «развязалася». Беларус расказаў, як ён вучыць польскую мову ў Польшчы, сам сабе ствараючы асяроддзе
Здаецца, Лукашэнка збіраецца азалаціць некага на ўгнаеннях. Галоўчанка спрабаваў перашкодзіць
Еўропа ніколі не будзе ў бяспецы, калі Беларусь застанецца ў кіпцюрах Расіі — Ціханоўская 1
Чэмпіянат свету па футболе 2030 года ўпершыню пройдзе на трох кантынентах 2
Пракоп'еў жорстка адказаў Лукашэнку / Ордэн Маці дадуць не ўсім / На Магілёўшчыне выраслі бананы. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 4 кастрычніка
Працяг аблавы ў Ваўкавыску: паказалі яшчэ шасцярых затрыманых
Усяго патроху
«Зялёная палосачка выглядае шэрым ценем на фоне вялізнага бчб-сэрца». У Бондаравай з'явіўся новы аб'ект нянавісці, як заўжды нечаканы 2
У Магілёве ўзялі пад ахову дом, дзе жыў Барыс Маісееў 4
«Пачаўся фільм — з залы сталі сыходзіць людзі». Беларус расказаў, як людзі праглядаюць карціну «На іншым беразе» 4
Шпакоўскі замяніў Паўла Лёгкага. Таму дасталася пасада другога плана 6
Фота / Відэа
Псеўдаспецназавец Заслаўскі-Аўтуховіч пасля адседкі працягвае разводзіць сілавікоў, але ўжо расійскіх  10
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 2
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Дачка дэпутата Савіных робіць кар'еру ў Лондане, у той час як яе бацька вінаваціць Захад ва ўсіх бедах 24
Доктар патлумачыў падтрымку Пуціна гібрыстафіліяй 12
Парыж у паніцы: напярэдадні Алімпіяды-2024 сталіцу Францыі напаткала нечаканая праблема 5
Махляры прыдумалі новую схему разводу беларусаў 1
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 65
Самае лайканае
Доктар патлумачыў падтрымку Пуціна гібрыстафіліяй 12
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 16
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 15
Міжнародны Чырвоны Крыж патрабуе звольніць Шаўцова. У выпадку адмовы — спыніць фінансаванне 9
Малдова знайшла газ танней і адмовілася купляць яго ў «Газпрама» 2
Найбольш рэакцый
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 65
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 116
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 16
Гарачыя тэмы
Дачка дэпутата Савіных робіць кар'еру ў Лондане, у той час як яе бацька вінаваціць Захад ва ўсіх бедах 28
«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе 3
Новы «Знахар», рымейк суперхіта 1980-х. Што ў ім? 14
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 65
Міністр замежных спраў Швецыі не змог трапіць на саміт у Кіеў, бо забыў дома пашпарт 3
Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС 16
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 15
Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх