Уладзімір Пастухоў выказаў здагадку, што прычына забароны кнігі Оруэла ў Беларусі — у жывёльнай палітычнай інтуіцыі Лукашэнкі.

«Ёсць жа такая прымаўка, што ў цвярозага ў галаве, тое ў п'янага на языку. Лукашэнка мае ролю чалавека (у рускай палітычнай сістэме такім чалавекам быў Жырыноўскі), які заўсёды на апярэджанне агучвае нейкія трэнды. Такі трэнд-майстар.

І ён адгадвае момант, калі барацьба пераходзіць з інфармацыйнай плоскасці ў эмацыйную.

Цяпер які цікавы пераломны момант? Ён у тым, што ўлада настроілася не на дысідэнтаў, не на актывістаў, то-бок на іх таксама, але ў цэнтры ўвагі, калі сачыць за піяр-актыўнасцю, у нас Пугачова, Макарэвіч, Грабеншчыкоў, Шаўчук.

Фота: maxgalkinru / Instagram

Фота: maxgalkinru / Instagram

Чаму раптам такая ўвага да нашай эстраднай тусоўкі? Таму што яны лідары грамадскай думкі.

Яны — эмацыйныя лідары грамадскай думкі.

Цяпер стабільнасць рэжыму трымаецца не на перакананнях ўжо, а на экстазе. Гэта вельмі важны момант. Цяпер вельмі важна трымаць вось гэтую істэрычную ноту. І таму ўсё, што можа збіць экстаз [пад пагрозай].

Сёння, з майго пункту гледжання, для іх [уладаў] галоўны апанент, галоўная пагроза, — гэта тыя, каго Сталін называў інжынерамі чалавечых душ, якім ён надаваў каласальную ўвагу і пра якіх клапаціўся ў ручным рэжыме ‒ гэтага папярэдзіў, гэтага прасунуў».

Таму цяпер, на думку Пастухова, увага пераходзіць на тое і на тых, хто можа збіць менавіта гэтую эмацыйную хвалю.

«А што можа збіць эмацыйную хвалю гэтага захопленага таталітарызму больш, чым кніга Оруэла? Нішто.

Кніга Оруэла — унікальная. Гэта кніга, якая б'е пад дых. Любы, хто не развучыўся чытаць, далей ужо будзе жыць з гэтым у падсвядомасці.

Гэтая кніга адна можа цягнуць за некалькі тыдняў працы канала «Нехта», — кажа Пастухоў.

Менавіта як пагрозу масаваму таталітарнаму захапленню ўлада разглядае і расійскіх зорак, якія выступілі супраць дзеянняў уладаў і вайны ва Украіне.

«Вось чаму сёння Крамлю так не дае спакою асабістае жыццё Пугачовай і Галкіна, чаму столькі грошай і іншых рэсурсаў трацяцца на іх.

Фота: alla_orfey / Instagram

Фота: alla_orfey / Instagram

Ды таму што Пугачова для іх страшнейшая, чым 5 тысяч актывістаў, якія выйшлі на Пушкінскую плошчу. Таму што актывістаў, урэшце, узяў і адвёў у аўтазак — з імі зразумела, што рабіць. А што рабіць з Пугачовай — нікому не зразумела. Таму што можаш, у рэшце рэшт, так і застацца ў гісторыі дробным дыктатарам эпохі Алы Пугачовай. Гэта вялікая праблема», — кажа доктар палітычных навук Пастухоў.

Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 

Клас
78
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1