Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень прычапіць «жоўтую бірку экстрэміста», намаляваць плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, узяць лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.

Дзе пройдуць акцыі?

— Вільня, Літва: 21 мая, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндоўга, 13);

22 мая, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам у Вільні «Разам» ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vilniaus g., 20);

— Батумі, Грузія: 21 мая, а 16 гадзіне, акцыя ў порце;

— Варшава, Польшча: 21 мая, 18:00вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);

— 21 мая, 13:00-14:00 — імпрэза ў Беларускім Моладзевым Хабе (plac Konstytucji, 6);

— 22 мая ў 11.30 у касцёле Святога Аляксандра адбудзецца імша па Вітольду Ашурку, адтуль у 13.00 шэсцем усе ахвочыя пойдуць да помніка Каперніку, дзе ў 14.00 адбудзецца акцыя. 

— Кракаў, Польшча: 21 мая, 14:00, акцыя салідарнасці каля помніка Адаму Міцкевічу;

— Прага, Чэхія: 21 мая, 12:00, Malostranské náměstí;

— Эдынбург, Вялікабрытанія: 21 мая, 15:00, Mercat cross;

— Лондан, Вялікабрытанія: 28 мая, 14:00-15:30, Ланцуг салідарнасці з палітвязнямі, усходні бок Westminster Bridge, London.

Акцыі пройдуць па мясцовым часе.

Клас
9
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?