Фота: pixabay.com

Усю праўду пра 10 тысяч крокаў расказала эпідэміёлаг І-Мін Лі, прафесар Гарвардскай школы грамадскага здароўя. Згодна з ёй, ідэя хадзіць не менш за 10 тысяч крокаў набыла папулярнасць у Японіі ў 60-х гадах, піша New York Times.

Пасля таго, як у 1964 годзе ў краіне прайшлі Алімпійскія гульні, японскі вытворца гадзіннікаў вырашыў зарабіць на цікаўнасці да фітнэсу і выпусціў у масавы продаж крокамер з назвай, якая, калі яе напісаць японскімі іерогліфамі, будзе нагадваць чалавека, што ідзе. Яна таксама перакладаецца як «10-тысяч-крокамер».

Так узнікла легенда пра 10 тысяч крокаў, якія нібыта трэба праходзіць штодзень. З цягам часу яна разляцелася па ўсім свеце і нават трапіла ў трэкеры фітнэс-актыўнасці.

І ўсё ж навука паказвае, што нам не абавязкова трэба столькі хадзіць, каб быць здаровымі. Даследаванне, якое ў 2019 годзе правяла доктар лі і яе калегі, паказала:

70-гадовыя жанчыны, якія праходзілі ўсяго 4400 крокаў штодзень, мелі на 40% меншую рызыку заўчаснай смерці, чым тыя жанчыны, што рабілі не больш за 2700 крокаў штодзень. Калі вы будзеце хадзіць яшчэ больш, то рызыка ранняй смерці будзе яшчэ ніжэйшай, але ж яе рызыка перастае зніжацца, калі лічба штодзённых крокаў дасягае 7500.

Летась прайшло больш шырокае даследаванне на гэтую тэму з удзелам амаль 5 тысяч людзей рознага полу, узросту і нацыянальнасцей. Згодна з ім, людзі, што праходзілі па 8 тысяч крокаў штодзень, мелі ўдвая меншую рызыку заўчасна памерці ад хваробы сэрца ці іншай прычыны, чым тыя, хто спыняўся на 4 тысячах крокаў. Дадатковыя крокі не пагаршалі сітуацыю, але і не паляпшалі яе значна.

Мала хто з нас ходзіць па 10 тысяч крокаў штодзень. Але ёсць добрая навіна: нават калі мы будзем у большую частку дзён дадаваць да нагрузкі 2—3 тысяч крокаў, гэта можа прынесці вялікую карысць. Большасць людзей робіць штодзень каля 5 тысяч крокаў падчас звыклых спраў накшталт прыбірання ў хаце ці пакупак, і калі дадаць да гэтай лічбы яшчэ 2—3 тысячы, атрымаецца 7—8 тысяч крокаў у большасць з дзён. На думку доктара Лі, гэта цудоўны вынік.

Чытайце таксама:

Названы лёгкі і эфектыўны спосаб падоўжыць жыццё

Калі выбіраць між сном і фітнэсам, што важнейшае? Вось што кажуць медыкі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру