Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Эканоміка
Фота 1 з 7

Васіль і Яўген Аргеры. Фота Аляксандра Ружачкі, Onliner.by

21.05.2022 / 17:23
Бел / Łac / Рус

Бацька пілуе, сын рэкламуе. Як сям'я з Янова зарабляе на драўляных бочках

Бацька і сын — Васіль і Яўген Аргеры — займаюцца не самым відавочным, на першы погляд, рамяством. Яны вырабляюць дубовыя бочкі. Для невялікага беларускага гарадка Янова (у афіцыёзе — Іванава) атрымаўся неблагі бізнэс. Журналісты Onliner пабывалі ў бондараў у цэху, даведаліся, хто купляе бочкі з натуральнага дубу і колькі на гэтым можна зарабіць.

Васіль і Яўген Аргеры. Фота Аляксандра Ружачкі, Onliner.by

Васіль і Яўген Аргеры. Фота Аляксандра Ружачкі, Onliner.by

Аб дынастыі бондараў з Іванава распавялі мясцовыя жыхары — для горада гэтая сям'я амаль як візітная картка. Васіль Аляксеевіч ўсё жыццё працаваў рукамі: быў сталяром, печнікам, рабіў коміны, займаўся кафляй, вокнамі, дзвярыма. А потым яго запрасілі на працу выкладчыкам у мясцовую школу бондарства.

Васіль Аргер: «Мне сказалі так: атрымаецца — будзеш працаваць, не атрымаецца — паціснем адзін аднаму рукі і развітаемся. Я вучыўся ўсяму з нуля». Фота: Оnliner

Васіль Аргер: «Мне сказалі так: атрымаецца — будзеш працаваць, не атрымаецца — паціснем адзін аднаму рукі і развітаемся. Я вучыўся ўсяму з нуля». Фота: Оnliner

Вырабляць і прадаваць бочкі бацьку дапамагае сын Яўген, які і сам адвучыўся ў той самай школе бондарства, а пазней стаў там выкладаць.

Яўген Аргер. Фота: Оnliner

Яўген Аргер. Фота: Оnliner

Вы можаце спытаць: каму ўвогуле сёння патрэбныя драўляныя бочкі? Для гарадской кватэры гэтая рэч не самая неабходная, але аматараў такой прадукцыі дастаткова. У першую чаргу, бочкі купляюць для вытрымкі моцных напояў — віскі і каньяку.

Асартымент у бондараў шырокі, але абсалютным хітом сталі класічныя драўляныя бочкі — на 3, 5, 10 і 15 літраў. Каб выканаць такую замову, загатоўкамі трэба запасціся за некалькі гадоў да продажу, здзіўляюць беларусы.

— Усё пачынаецца, вядома, з бервяна, прычым яно павінна паляжаць. Як у банку грошы ляжаць, так і ў нас дрэва, — смяецца Васіль Аляксеевіч. — Яны будуць ляжаць у нас год ці два, пакуль не адваліцца кара. Са свежага дрэва бочкі ніхто не робіць, інакш яны могуць хутка рассохнуться і разваліцца.

Драўніну бондары купляюць з рук. Бервяно тры метры даўжынёй можна купіць рублёў за 700 — гэта мінімальная цана. Пасля таго, як бярвёны «адляжацца», іх распілоўваюць/расколваюць на пілараме на брускі патрэбнага памеру. А потым зноў пакідаюць на паўгода-год пад адкрытым небам. Фота: Оnliner

Драўніну бондары купляюць з рук. Бервяно тры метры даўжынёй можна купіць рублёў за 700 — гэта мінімальная цана. Пасля таго, як бярвёны «адляжацца», іх распілоўваюць/расколваюць на пілараме на брускі патрэбнага памеру. А потым зноў пакідаюць на паўгода-год пад адкрытым небам. Фота: Оnliner

— Яны мокнуць, сохнуць, смажыцца. Гэта трэба для таго, каб сышло «напружанне», інакш бочкі потым могуць лопнуць. А далей мы ўжо пілуем брускі і працуем з дрэвам у цэху.

Колькі можна зарабіць?

Усе станкі і абсталяванне бондары з Іванава куплялі б/у, у дрэнным стане, многае рамантавалі і дапрацоўвалі самі. І ўсё адно грошай у міні-вытворчасць прыйшлося ўкласці нямала. Па грубых прыкідках, можна было купіць яшчэ адну машыну або пабудаваць невялікі дом. З іншага боку, гэта ўкладанні, якія сябе акупляюць.

Дакладнай бухгалтэрыі тут ніхто не вядзе, адразу папярэджваюць рамеснікі. Бочку прадалі, купілі на гэтыя грошы матэрыялы, адрамантавалі станок, зноў нешта прадалі — і так па коле.

— Пачым бочкі прадаеце? — журналісты ўсё ж спрабуюць разабрацца ў цэнаўтварэнні.

— Амаль бясплатна, — усміхаецца Васіль Аляксеевіч. — Цана гэтых бочак не каштуе ўсёй той працы, што мы ўкладаем. Яны павінны прадавацца нашмат даражэй. Вы ж самі бачыце — столькі гадоў мы гэтым займаемся, а на джыпы пакуль не зарабілі, катэджаў дарагіх не пабудавалі. Шмат грошай з гэтага не атрымаеш.

Фота: Оnliner

Фота: Оnliner

Больш выразнымі падлікамі падзяліўся малодшы бондар Яўген. 3-літровую бочку сям'я прадае за 140 рублёў, 5-літровую — за 160 рублёў, 15-літровую — за 200 рублёў.

Палічым выдаткі на прыкладзе самай маленькай бочачкі:

— Адзін кран для бочкі каштуе 25 рублёў, яшчэ 20 рублёў ідзе на метал — абручы, заклёпкі з нержавейкі. З выдаткамі на дрэва складаней за ўсё: залежыць ад таго, за колькі мы купілі бярвёны. Давайце палічым ад 20 да 30 рублёў за дуб для адной бочкі. Падстаўка, корак, воск — яшчэ 20 рублёў. Застаецца 50 рублёў прыбытку. Але ўлічыце, што нам трэба яшчэ плаціць за святло ў цэху, рамантаваць станкі, закупляць інструменты, то-бок чыстых 50 рублёў не застанецца.

Маленькую бочку бондары могуць зрабіць за дзень, на вялікую звычайна сыходзіць 2-3 дні.

Па заказах ёсць сезоннасць: асабліва гарачы час — летам і восенню, калі людзі робяць загатоўкі. Таксама добра разыходзіцца тавар перад святамі: бочкі і кадкі беларусы любяць купляць на падарункі.

Амаль усе заказы сёння прыходзяць з Instagram — Яўген вядзе яго са жніўня мінулага года. Прыйшлося выдаткаваць час на тое, каб разабрацца ў тонкасцях прасоўвання. Зараз на рэкламу сыходзіць каля $50—70 у месяц, і яна сябе цалкам акупляе.

https://www.instagram.com/bochki.argera/?utm_source=ig_embed&ig_rid=e02ebaa6-f660-4754-ae37-f631edde9f53

Працуюць бондары ў асноўным на беларускі рынак — гэта заказчыкі з Мінска і абласных гарадоў.

Заказаў цяпер шмат — з усімі яны нават не спраўляюцца. Справа ў тым, што Яўген вялікую частку часу праводзіць у школе — узяў на сябе паўтары стаўкі. І кідаць асноўную працу пакуль не вырашаецца.

Пра тое, каб паставіць справу на паток, у сям'і задумваліся не раз. Але ўзнікае праблема: няма майстроў, якія гатовыя ўдавацца ва ўсе нюансы бондарскага майстэрства.

— Лягчэй знайсці чалавека, які зробіць на станку крэсла, стол, ложак, але не бочку, — тлумачыць Яўген. — У нас у школе працаваў мужчына — рабіў мэблю з чырвонага дрэва, велізарны досвед. А вось бочку зрабіць не можа.

«Нельга зрабіць дзве аднолькавыя бочкі. Дзесьці ледзь-ледзь не падагнаў кут — ужо будзе шчыліна, усё трэба дакладна вымяраць». Фота: Оnliner

«Нельга зрабіць дзве аднолькавыя бочкі. Дзесьці ледзь-ледзь не падагнаў кут — ужо будзе шчыліна, усё трэба дакладна вымяраць». Фота: Оnliner

— І павінна быць яшчэ жаданне гэтым займацца, — пацвярджае словы сына бацька. — Школе нашай у Іванава ўжо 20 гадоў, кожны год па 30 чалавек выпускаем, але не хочуць людзі цяпер гэтым займацца. Праходзяць выпускнікі міма, вітаюцца. Я кажу: «Пойдзем габляваць бочку». Яны адразу: «Не-е-е, не хочам».

Дом бондараў. Фота: Оnliner

Дом бондараў. Фота: Оnliner

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Беларусь нарошчвае здабычу нафты і выкарыстоўвае новую тэхналогію. Што за яна? 1
У Беларусі створаць яшчэ адну сетку крам па продажы арыштаванай маёмасці 4
Рэканструкцыя М-1 пакуль не плануецца, на дарогі безвынікова шукаюць грошы — Мінтранс 8
Беларусы не могуць вывесці грошы з Payoneer
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Гэты славуты і самабытны футбольны клуб можа спыніць існаванне — медыя
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 1
Сейм Латвіі ўхваліў забарону рускай мовы ў грамадскіх СМІ 1
Цэнтр Мінска перакрыюць на два дні
Прытулак для беларускіх уцекачоў у Варшаве просіць дапамогі 2
Пашырэнне ЕС не толькі выклік гісторыі, але і геапалітычная неабходнасць — фон дэр Ляен
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 1
Усяго патроху
«Нашы пошукі мураванкі мелі і ўтылітарную мэту». Археолаг расказаў пра сёлетняе сенсацыйнае адкрыццё на Крэўскім замку 1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» скрыншот статыстыкі адносна даўжыні пенісаў 14
Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты 10
«Баяцца білінгвізму не варта». Лагапед расказала, у чым спецыфіка працы з беларускамоўнымі дзецьмі і ці робіцца іх больш 2
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 9
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 24
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 11
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 14
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 9
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 4
«Вельмі шкада, Уладзімір». Хілары Клінтан падкалола Пуціна 7
«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах 8
Найбольш рэакцый
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 34
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 8
Гарачыя тэмы
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 10
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 24
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 11
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 14
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 7
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 6
«У гэтым тэлефоне на пару гадоў калоніі». Беларусы расказалі, як праходзяць праверкі на мяжы з Польшчай 3
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх