Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Нерухомасць
Фота 12 з 13
22.05.2022 / 13:03
Бел / Łac / Рус

Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска

«Наша Ніва» ўжо рабіла агляд самых дарагіх кватэр у Мінску і абласных цэнтрах. Гэтым разам мы вывучылі самыя танныя прапановы сталіцы.

Кватэра без прапіскі

Самая танная кватэра ў Мінску выстаўлена на продаж за 29 тысяч даляраў. Столькі просяць за аднапакаёўку агульнай плошчай 16 м². Яна месціцца на першым паверсе 9-павярховіка 1974 года пабудовы па адрасе Ангарская, 20.

Нягледзячы на тое, што гэта самая танная прапанова, кватэра не падобная да тыповага «бабушатніка», дзе рамонт апошні раз рабілі ў андропаўскія часы. 

«Прадаецца памяшканне з выдатным рамонтам, мэбляй і бытавой тэхнікай. Фота адпавядае рэальнасці», — гаворыцца ў апісанні. 

Кватэра адразу гатовая для жыцця, але без нюансаў тут не абышлося. З юрыдычнага пункту гледжання гэта не кватэра, а адміністрацыйнае памяшканне. Таму жыць у ёй, як у звычайный кватэры можна, а прапісацца — не.

«Сучасная плітка ў санвузле»

Самая танная з кватэр, дзе можна атрымаць сталічную прапіску, прадаецца за 32 000 $. Але, у адрозненне ад папярэдняга варыянта, жыць тут адразу немагчыма. Таму першапачаткова давядзецца радавацца толькі прапісцы па адрасе вуліца Перадавая, 5.

Агульная плошча складае 21,1 м², жылая — 11,9 м², плошча кухні — 5 м². Кватэра месціцца на трэцім паверсе пяціпавярховага дома. 

«Аднапакаёвая кватэра пад рамонт. У санвузле сучасная плітка», — апісвае прадавец.

Цэгла — даўгавечны матэрыял

За 32 900 даляраў у Мінску прадаецца кватэра з асобнай кухняй, кладоўкай і балконам. Агульная плошча 20,7 м², жылая — 11,3.

Хоць прадавец і не загрузіў фоты кватэры, затое не паскупіўся на апісанне пераваг, якія дае цэгла. 

«Цэгла — даўгавечны матэрыял, які мае выдатную гука— і цеплаізаляцыю, што дазволіць вам жыць у цішыні і спакоі многія гады», — так гаспадар рэкламуе дом 1971 года пабудовы на Масюкоўшчыне.

Кватэра з «нармальным рамонтам»

У 33 900 даляраў ацанілі аднапакаёўку агульнай плошчай 32,1 м² (жылая плошча — 18,2 м²). Кватэра месціцца на апошнім паверсе 5-павярховіка 1970 года пабудовы. У 2020-м дом перажыў капітальны рамонт.

«Прасторны квадратны пакой. Кватэра з нармальным рамонтам, усталяваны драўляныя шклопакеты, на падлозе ламінат», — сказана ў апісанні. Шкада толькі, што ацаніць, што ў разуменні прадаўца з'яўляецца «нармальным рамонтам», немагчыма. З фота — толькі від дома звонку.

«Суседзі-пенсіянеры, вядуць здаровы лад жыцця»

На Курасоўшчыне за 34 500 даляраў прадаецца двухпакаёвая кватэра ў старым драўляным доме. За гэтыя грошы вы атрымаеце не толькі частку дома, але яшчэ і прылеглы ўчастак памерам 4,5 соткі. 

«Дом у добрым стане. У кватэры газавае ацяпленне, туалет, ванна, электрапліта, склеп. Усе камунікацыі цэнтральныя. Кватэра ў двух узроўнях, з магчымасцю пашырэння жылой плошчы на другім узроўні. Балкон. Паўднёвы бок. Стаянка для машыны. Суседзі-пенсіянеры, вядуць здаровы лад жыцця», — пішацца ў аб'яве.

Інтэр'ер прыкладна такі, як у вясковых хатах, але калі вы не баіцеся прыкласці рукі і маеце грошы на рамонт, з дома можна зрабіць нешта годнае. Галоўнае — паспець скончыць рамонт да таго часу, як гэты раён прыватнай забудовы пойдзе пад знос.

«Камфортны мікраклімат у любую пару года»

На Фролікава, 25 прадаецца яшчэ адна кватэра ў бюджэце да 35 тысяч даляраў. Кватэра з агульнай плошчай 31 м² месціцца на чацвертым паверсе чатырохпавярховіка. 

У апісанні да гэтай кватэры шмат увагі надаецца цэгле, з якой пабудаваны дом. Прадавец называе яе адным з лепшых матэрыялаў для будаўніцтва, які забяспечыць вам камфортны мікраклімат у кватэры ў любы час года.

«Стан кватэры прадугледжвае рамонт у адпаведнасці з вашымі густамі», — гаворыцца ў апісанні.

Новым гаспадарам абяцаюць пакінуць усю неабходную бытавую тэхніку: халадзільнік, пральную машыну, газавую пліту і кухонную выцяжку.

Чытайце таксама: 

Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры абласных цэнтраў? Інтэр'ер некаторых вас уразіць

Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры Мінска

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«У трэндах дачы». Эксперты расказалі, што адбываецца з продажам дамоў і што будзе далей
Стала вядома, як зменіцца 2-я паліклініка ў Мінску 1
Рэканструкцыю часткі Ракаўскага прадмесця завершаць ужо сёлета 2
Вырасла колькасць тых, хто купляе жыллё ў крэдыт 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У Клімавіцкім раёне жанчыны выклікалі дождж пры дапамозе адмысловага абраду ФОТЫ
Пратасевіча і Сапегу памілавалі. Ці можа зараз Еўрасаюз зняць санкцыі з «Белавія» і аднавіць авіязносіны?
Дактары пераасэнсоўваюць агрэсіўныя метады лячэння раку
Смог у Нью-Ëрку прымусіў людзей гугліць, як хутка прадаць дом
У Баранавічах у адным з двароў рой пчол «акупаваў» вярбу ФОТАФАКТ
У Гродне былога сілавіка будуць судзіць за разгалошванне таямніцы
Чым адметныя самалёты F-18, якія атрымае Украіна 1
Усяго патроху
Украінскі палітык Сяргей Прытула выставіў патрабаванне да Ціханоўскай 53
Уладзіміру Пракапцову, які 25 гадоў кіраваў Нацыянальным мастацкім музеем, не працягнулі кантракт 5
Пазашлюбны сын Шайгу з'ехаў з Расіі за некалькі дзён да мабілізацыі — расследаванне 1
Сэкс строга па раскладзе, ежа і адзенне аднолькавыя, усё распісана наперад. Мінчук расказаў пра свой незвычайны лад жыцця 11
Фота / Відэа
У Мінску адбылося ДТЗ з аўтобусам і тралейбусам  1
МНС паказала наступствы выбуху на Светлагорскім ЦКК 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
У каго цяпер даныя беларусаў, што пісалі ў чат-бот плана «Перамога»? 10
Дурнота ці здрада? Каментар «Нашай Нівы» пра сітуацыю ў «Байполе» 37
На паркоўцы каля «Кароны» ў Мінску ў машыне два тыдні ляжаў труп 5
Аб'яднаны пераходны кабінет пачаў праверку па сітуацыі з «Байполам» 28
Новы віток канфлікту ў «Байполе»: заявілі, што Азараў там ніхто і яго выключылі 36
Самае лайканае
Дурнота ці здрада? Каментар «Нашай Нівы» пра сітуацыю ў «Байполе» 37
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай? 17
Гісторык напісаў кнігу пра палітыка, які дапусціў у Беларусі адну з самых вялікіх бед. Яго рашэнні дагэтуль уплываюць на развіццё краіны 13
Сафія Сапега пра адносіны з Пратасевічам: Я б не назвала гэта каханнем 21
Гарачыя тэмы
Дурнота ці здрада? Каментар «Нашай Нівы» пра сітуацыю ў «Байполе» 37
Новы віток канфлікту ў «Байполе»: заявілі, што Азараў там ніхто і яго выключылі 36
Тэлеграм-каналы якіх СМІ карыстаюцца найбольшай папулярнасцю 4
Стала вядома, скуль узялася сыравіна для «сідру», ад якога ў Расіі памерла больш за 30 чалавек. І гэта неймаверна 7
Сафія Сапега пра адносіны з Пратасевічам: Я б не назвала гэта каханнем 21
Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне 13
Украінскія памежнікі высмеялі вучэнні Беларусі на поўдні 6
У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя 20
«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу 13
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх