Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Нерухомасць
Фота 5 з 13
22.05.2022 / 13:03
Бел / Łac / Рус

Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска

«Наша Ніва» ўжо рабіла агляд самых дарагіх кватэр у Мінску і абласных цэнтрах. Гэтым разам мы вывучылі самыя танныя прапановы сталіцы.

Кватэра без прапіскі

Самая танная кватэра ў Мінску выстаўлена на продаж за 29 тысяч даляраў. Столькі просяць за аднапакаёўку агульнай плошчай 16 м². Яна месціцца на першым паверсе 9-павярховіка 1974 года пабудовы па адрасе Ангарская, 20.

Нягледзячы на тое, што гэта самая танная прапанова, кватэра не падобная да тыповага «бабушатніка», дзе рамонт апошні раз рабілі ў андропаўскія часы. 

«Прадаецца памяшканне з выдатным рамонтам, мэбляй і бытавой тэхнікай. Фота адпавядае рэальнасці», — гаворыцца ў апісанні. 

Кватэра адразу гатовая для жыцця, але без нюансаў тут не абышлося. З юрыдычнага пункту гледжання гэта не кватэра, а адміністрацыйнае памяшканне. Таму жыць у ёй, як у звычайный кватэры можна, а прапісацца — не.

«Сучасная плітка ў санвузле»

Самая танная з кватэр, дзе можна атрымаць сталічную прапіску, прадаецца за 32 000 $. Але, у адрозненне ад папярэдняга варыянта, жыць тут адразу немагчыма. Таму першапачаткова давядзецца радавацца толькі прапісцы па адрасе вуліца Перадавая, 5.

Агульная плошча складае 21,1 м², жылая — 11,9 м², плошча кухні — 5 м². Кватэра месціцца на трэцім паверсе пяціпавярховага дома. 

«Аднапакаёвая кватэра пад рамонт. У санвузле сучасная плітка», — апісвае прадавец.

Цэгла — даўгавечны матэрыял

За 32 900 даляраў у Мінску прадаецца кватэра з асобнай кухняй, кладоўкай і балконам. Агульная плошча 20,7 м², жылая — 11,3.

Хоць прадавец і не загрузіў фоты кватэры, затое не паскупіўся на апісанне пераваг, якія дае цэгла. 

«Цэгла — даўгавечны матэрыял, які мае выдатную гука— і цеплаізаляцыю, што дазволіць вам жыць у цішыні і спакоі многія гады», — так гаспадар рэкламуе дом 1971 года пабудовы на Масюкоўшчыне.

Кватэра з «нармальным рамонтам»

У 33 900 даляраў ацанілі аднапакаёўку агульнай плошчай 32,1 м² (жылая плошча — 18,2 м²). Кватэра месціцца на апошнім паверсе 5-павярховіка 1970 года пабудовы. У 2020-м дом перажыў капітальны рамонт.

«Прасторны квадратны пакой. Кватэра з нармальным рамонтам, усталяваны драўляныя шклопакеты, на падлозе ламінат», — сказана ў апісанні. Шкада толькі, што ацаніць, што ў разуменні прадаўца з'яўляецца «нармальным рамонтам», немагчыма. З фота — толькі від дома звонку.

«Суседзі-пенсіянеры, вядуць здаровы лад жыцця»

На Курасоўшчыне за 34 500 даляраў прадаецца двухпакаёвая кватэра ў старым драўляным доме. За гэтыя грошы вы атрымаеце не толькі частку дома, але яшчэ і прылеглы ўчастак памерам 4,5 соткі. 

«Дом у добрым стане. У кватэры газавае ацяпленне, туалет, ванна, электрапліта, склеп. Усе камунікацыі цэнтральныя. Кватэра ў двух узроўнях, з магчымасцю пашырэння жылой плошчы на другім узроўні. Балкон. Паўднёвы бок. Стаянка для машыны. Суседзі-пенсіянеры, вядуць здаровы лад жыцця», — пішацца ў аб'яве.

Інтэр'ер прыкладна такі, як у вясковых хатах, але калі вы не баіцеся прыкласці рукі і маеце грошы на рамонт, з дома можна зрабіць нешта годнае. Галоўнае — паспець скончыць рамонт да таго часу, як гэты раён прыватнай забудовы пойдзе пад знос.

«Камфортны мікраклімат у любую пару года»

На Фролікава, 25 прадаецца яшчэ адна кватэра ў бюджэце да 35 тысяч даляраў. Кватэра з агульнай плошчай 31 м² месціцца на чацвертым паверсе чатырохпавярховіка. 

У апісанні да гэтай кватэры шмат увагі надаецца цэгле, з якой пабудаваны дом. Прадавец называе яе адным з лепшых матэрыялаў для будаўніцтва, які забяспечыць вам камфортны мікраклімат у кватэры ў любы час года.

«Стан кватэры прадугледжвае рамонт у адпаведнасці з вашымі густамі», — гаворыцца ў апісанні.

Новым гаспадарам абяцаюць пакінуць усю неабходную бытавую тэхніку: халадзільнік, пральную машыну, газавую пліту і кухонную выцяжку.

Чытайце таксама: 

Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры абласных цэнтраў? Інтэр'ер некаторых вас уразіць

Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры Мінска

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Зноў спрабуюць прадаць графскую сядзібу ў Чачэрску
У цэнтры Мінска прадаюць хату, якой больш за 100 гадоў 1
У доме для эліты БССР у Мінску прадаюць кватэру — там захавалася нават савецкае бідэ 18
За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі? 6
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Калі ты ёсць у нейкіх базах, то памежнікі і мытнікі ладзяць табе маленькае пекла». 69-гадовая актывістка распавяла, як праходзіла мяжу
«Які мэсэдж яна нясе ў свет?» Украінская тэнісістка патлумачыла, што не ненавідзіць Арыну Сабаленка, а рэч у іншым
У Фінляндыі хочуць зарэгістраваць усіх катоў
КДБ зацікавіўся данатамі не толькі праз фэйсбук — «Беларусь галаўнога мозга» 1
Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Варшаве  3
У Бярэзінскім біясферным запаведніку знайшлі фіялку, якая раней там не сустракалася 1
Пад Віцебскам паўдня шугаў вялікі пажар на гарадскім сметніку 1
Усяго патроху
Блогер памёр пасля таго, як у жывым эфіры TikTok выпіў сем бутэлек кітайскага алкагольнага напою Baijiu 4
Што рабіць чалавеку, калі яго атакуе варона? 5
Як уласнаручна зрабіць маянэз ды іншыя запраўкі для салаты 3
У вёсцы пад Беразіном знайшоўся кубак з каранацыі апошняга расійскага імператара 5
Фота / Відэа
Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы 16
У судзе разглядалі ўмоўна-датэрміновае вызваленне Аляксея Задойкі — былога першага намесніка Бабарыкі
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе 5
Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае? 15
Лукашысты знайшлі новую пагрозу — гэта Паца-Ваца 17
У Мінску вайскоўцы выставілі блокпост. Што адбываецца? 14
Польскі генерал адказаў Лукашэнку і назваў перадумовы вызвалення Беларусі 6
Самае лайканае
У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе 5
Польскі генерал адказаў Лукашэнку і назваў перадумовы вызвалення Беларусі 6
«Нават Прыпяць моцна змяніла сваё рэчышча». Беларус з дапамогай ChatGPT стварыў унікальны сайт, дзе старадаўнія карты Беларусі можна параўнаць з сучаснымі 1
Высокі амерыканскі генерал патлумачыў, чаму Захад марудзіў з рашэннем аб F-16 для Украіны 4
Залужны: Прыйшоў час вяртаць сваё 9
Гарачыя тэмы
У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе 5
Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае? 15
Лукашысты знайшлі новую пагрозу — гэта Паца-Ваца 17
Польскі генерал адказаў Лукашэнку і назваў перадумовы вызвалення Беларусі 6
Шаўчэнка: Крэмль хацеў бы замяніць Лукашэнку, і я ведаю на каго 23
«Атачыў сябе даносчыкамі». Расказваем пра дэкана юрфака БДУ, са студэнтам якога двойчы запісалі відэа ў духу сілавікоў 10
Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу 44
«Мы 20 гадоў рыхтавалі будучую эліту сілавых структур». Сяргей Бульба — пра Міраслава Лазоўскага і іх працу за кадрам 22
Дзе размесцяць расійскую ядзерную зброю, выбух якой можа знішчыць цэлы горад?  16
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх