«Беларусбанк» вырашыў адмяніць частку ўведзеных раней абмежаванняў. На карткі Visa і Mastercard гэтага банка зноў можна пераводзіць беларускія рублі з-за мяжы.

Акрамя гэтага, з картаў Visa і Mastercard замежных банкаў зноў дазваляюць здымаць валюту ў банкаматах «Беларусбанка» без абмежаванняў. Важна: з адной карты UnionPay International замежнага банка можна зняць толькі 200 беларускіх рублёў на тыдзень, у гэтым выпадку ліміты дзейнічаюць.

Сёння ліміты на разлікі крэдытнымі карткамі павялічыў «Прыёрбанк», цяпер у дзень можна выдаткоўваць да 4000 беларускіх рублёў. Расплачвацца на гэтую суму можна ў гандлёвых кропках і ў Беларусі, і за мяжой, а таксама ў Інтэрнэце.

Акрамя таго, у інтэрнэт-банкінгу і ў мабільным дадатку становяцца даступнымі пераводы з крэдытнай карткі на карткі «Прыёрбанка» і іншых банкаў. За пераводы з крэдытнай карткі спаганяецца камісія ў памеры 1,2% + 1,9 рубля.

«МТБанк» з 20 мая павышае камісію за выдачу наяўнай валюты ў касах па картках іншых банкаў. Камісія складзе 3% ад сумы аперацыі (раней была 1%).

«Банк БелВЭБ» змяняе ўмовы выдачы наяўных грошай з рахунку. Зняць грошы можна будзе максімум праз пяты банкаўскі дзень пасля падачы заяўкі.

Новая версія мабільнай праграмы «БТА Банка» даступная ў Google Play і App Store. Цяпер там ёсць функцыі пераводу сродкаў паміж сваімі рахункамі і кіравання паслугай 3D-Secure.

З 23 мая «Банк ВТБ (Беларусь)» прыпыняе прыём дадатковых узносаў па безадзыўных рублёвых дэпазітах. Кліенты могуць аформіць новыя дэпазіты ў беларускіх рублях тэрмінам размяшчэння звыш года з магчымасцю ўнясення дадатковых узносаў згодна з умовамі дагавора.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру