Фота AP

Фота AP

«Мы цяпер уваходзім у фінальную фазу, пытанне — колькі часу яна будзе займаць. Яна можа зацягнуцца трошкі, бо расіяне, пры ўсіх голасных заявах, сканцэнтравалі рэшткі сваіх рэсурсаў і хочуць перайсці ў так званую пазіцыйную вайну», — адзначыў ён.

Як падкрэсліў Падаляк, Расія хоча перайсці ў зацяжную фазу вайны, але Украіне гэта вельмі нявыгадна.

«Украіне трэба дэблакаваць усе нашы вобласці, уключаючы Данецкую і Луганскую. Украіне трэба выгнаць усіх гэтых «дзіўных хлопцаў» далей. Гэтая фаза вайны, якая будзе называцца фазай контрнаступлення, будзе дастаткова жорсткай для нас, і, на жаль, мы будзем губляць сваіх людзей… Але нам давядзецца гэтую крывавую фазу вызвалення сваіх тэрыторый у любым выпадку пражыць», — распавёў ён.

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0