Морган Фрымен. Фота AP

МЗС Расіі апублікаваў спіс амерыканскіх грамадзян, якім забаранілі ўезд у краіну на пастаяннай аснове. У пералік увайшлі 963 чалавекі, у тым ліку прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

«Расійскія контрсанкцыі носяць вымушаны характар і нацэленыя на тое, каб прымусіць кіруючы амерыканскі рэжым, які спрабуе навязаць астатняму свету неакаланіяльны «светапарадак, заснаваны на правілах», змяніць свае паводзіны, прызнаўшы новыя геапалітычныя рэаліі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сёння РФ забараніла ўезд 26 грамадзянам Канады, уключаючы жонку прэм'ер-міністра Трудо, а таксама камандуючых ВПС, ВМС і сухапутнымі войскамі краіны.

Клас
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру