Смерць Вітольда Ашурка, які, меркавана, быў закатаваны ў Шклоўскай калоніі № 17, — адна з самых горкіх старонак найноўшай беларускай гісторыі.
Рэжым Лукашэнкі, які падавіў народныя пратэсты пасля выбараў 2020 года, не спыняе рэпрэсіі.
На 21 мая 2022 года ў Беларусі афіцыйна былі прызнаны палітвязнямі 1464 чалавекі.
У іх падтрымку ў многіх краінах свету прайшлі акцыі салідарнасці.
Грузія
Беларусы Батумі правялі акцыі ў падтрымку палітвязней. Асобна прачыталі лісты Вітольда Ашурка да маці
Канада
Беларусы Таронта, Канада
Чэхія
Беларускія студэнты нефармальнага задзіночання беларускага студэнцтва Чэхіі правялі акцыю ў цэнтры Прагі. Падчас акцыі студэнты прапанавалі мінакам намаляваць бчб-сцяг ды павязаць на руцэ белую стужку ў знак салідарнасці з беларускім пратэстам
Літва
Польшча
Дзяўчыны Беластоку выйшлі на шпацыр з жоўтымі кветкамі і біркамі з прозвішчамі палітзняволеных, каб заахвоціць усіх беларусаў пісаць лісты палітзняволеным
Беларусь





