Фота: The Magas Times

Фота: The Magas Times

The Magas Times паведамляе, што капітан Хамхоеў загінуў у ноч з 20 на 21 траўня. Ён камандаваў дэсантна-штурмавой ротай.

«Адам ‒ ​​выпускнік Разанскага вышэйшага каманднага вучылішча ПДВ, ён праходзіў ваенную службу ў г. Ульянаўск. У войсках ПДВ імя Адама было на слыху, яго ведалі як бліскучага афіцэра і пісьменнага камандзіра. Ён быў у актыве інгушскіх афіцэраў, якія аказвалі дапамогу землякам за межамі рэспублікі», ‒ гаворыцца ў тэлеграм-канале The Magas Times.

Выданне «Фартанга» са спасылкай на крыніцу паведаміла, што загінулы з'яўляецца пляменнікам намесніка міністра абароны РФ Еўкурава.

«Еўкураў яму дапамагаў, будаваў кар'еру. Ён даводзіцца сынам роднай сястры Юнус-Бека Еўкурава, годным быў хлопцам», ‒ распавёў суразмоўца «Фартангі».

У 2019 годзе экс-кіраўнік Інгушэціі Еўкураў стаў намеснікам міністра абароны РФ.

Клас
46
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
2