Фота: АР

Гэтыя выпадкі былі зафіксаваныя з 13 мая ў краінах Еўропы, ЗША, Канадзе і Аўстраліі. Больш за ўсё захварэлых — у Партугаліі, Вялікабрытаніі, Іспаніі.

Ніводнай смерці пакуль зафіксавана не было.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што большасць выпадкаў (але не ўсе) выяўленыя сярод мужчын, што мелі палавыя кантакты з мужчынамі і звярнуліся ў клінікі пярвічнай медыка-санітарнай дапамогі і сэксуальнага здароўя.

Воспа малпаў мае сімптомы, вельмі падобныя на тыя, якія назіраліся ў мінулым у хворых на воспу, хоць клінічна і менш цяжкія. Яна найбольш распаўсюджаная ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.

Вірус воспы малпаў перадаецца ад аднаго чалавека да іншага пры цесным кантакце з пашкоджаннямі, вадкасцямі арганізма, дыханнем і забруджанымі матэрыяламі, такімі як пасцельная бялізна. Інкубацыйны перыяд воспы малпаў звычайна складае ад 6 да 13 дзён, але можа вар'іравацца ад 5 да 21 дня.

Захоўваецца нявызначанасць у дачыненні да гісторыі віруса воспы малпаў, і неабходныя далейшыя даследаванні для вызначэння таго, як падтрымліваецца цыркуляцыя віруса ў прыродзе. Ужыванне ў ежу недастаткова прыгатаванага мяса і іншых прадуктаў жывёльнага паходжання інфікаваных жывёл з'яўляецца магчымым фактарам рызыкі.

Воспа малпаў у Еўропе. Ці пагражае нам чарговая эпідэмія?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
Ого
Сумна
3
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру