Фота: Onliner

Фота: Onliner

Беларусь у якасці люстэркавых санкцый увяла забарону на ўезд грузавому транспарту, зарэгістраванага ў ЕС. Было вызначана некалькі месцаў, куды дазволена рухацца такім фурам для перачэпкі прычэпаў з грузамі. Усе гэтыя месцы знаходзяцца ў памежжы. Менавіта на запраўках, размешчаных непадалёк ад мяжы, і ўвялі гандаль новым відам дызелю за 3,58 рубля. Стандартнае дызельнага паліва на ўнутраным рынку каштуе 2,34 рубля.

«Белнафтахім» у сваім каментарыі спасылаўся на пастанову Саўміна №276. У ёй і замацавана, што на некаторых прыгранічных аўтазапраўках павінны прадаваць ДП-Л-К5, сорт С, ЕСО, ці ДП-З-К5, сорт F, ECO, ці ДП-З-К5, клас 0, ECO, ці ДП-З-К5, клас 2, ЕСО. Там жа паказаны і спіс заправак, на якіх будуць прадаваць дарагі дызель.

«У пералік патрапілі 12 прыгранічных АЗС, замацаваных за пунктамі пропуску і вызначанымі месцамі здзяйснення грузавых аперацый і перачэпкі, згодна з вызначаным маршрутам руху, — гаворыцца ў паведамленні канцэрна. — Цана на яго будзе вышэйшай за ўзровень рознічнай цаны на звычайныя віды дызельнага паліва ў РБ».

Але ўчора ажыятажу на прыгранічных запраўках не было.

Чаму не едуць запраўляцца? Быццам бы нават з улікам падаражання беларускі дызель таннейшы за польскі. 3,58 беларускага рубля за літр — гэта 1,41 даляра. У суседняй з Брэстам Польшчы літр дызпаліва каштуе 1,65 даляра. Па ідэі, тут запаўняць бак больш выгадна. У чым справа?

«Раней у нас тут былі чэргі. А цяпер паток рэзка знізіўся: нас абавязалі прадаваць менавіта ДП-ECO. З новай цаной дызелю за літр выходзіць роўна на адзін злоты танней, чым у Польшчы.

Аднак кіроўцам-міжнароднікам у «суседзяў» вяртаюць ПДВ (падатак на даданую вартасць). Таму яны ўсе рэзка сталі запраўляцца з таго боку мяжы. З вяртаннем ПДВ у Польшчы выходзіць танней.

І вось гэтыя два дні перасталі да нас заязджаць так, як раней», — тлумачылі журналістам на запраўцы каля пункта пропуску «Казловічы».

Думку пра выгаду за кошт вяртання ПДВ у Польшчы паўтарыў і аператар з другой прыгранічнай запраўкі.

Павышаную цану на паліва на прыгранічных АЗС увялі з 19 мая.

Клас
6
Панылы сорам
14
Ха-ха
254
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2