Скрыншот: ВаенТБ

Скрыншот: ВаенТБ

«Глядзіце, што дзеецца на паўднёвых рубяжах Беларусі, на тэрыторыі некалі сяброўскай нам брацкай Украіны. Сёння групоўка ўзброеных сіл на ровенскім кірунку складае каля 10,5 тысячы чалавек, на чарнігаўскім — 4,5 тысячы, на кіеўскім — больш за 5 тысяч.

Ідзе інжынернае абсталяванне участкаў ўкраінскай мяжы ўздоўж нашых паўднёвых межаў. Мініраванне, ажыццяўленне завалаў, дзеянні дыверсійна-разведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю»,

распавёў Вальфовіч у эфіры праграмы «Арсенал» на «ВаенТБ».

Па яго словах, групоўка войскаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Латвіі, павялічылася за апошнія два гады і складае сёння 37,5 тысячы чалавек.

«Групоўка авіяцыі павялічылася ў разы і складае больш за 135 баявых самалётаў на тэрыторыі сумежных краін. Палёты разведвальнай авіяцыі пачасціліся — 6-7 самалётавылетаў уздоўж нашай мяжы кожныя суткі».

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо адзначыў, што апошні год пагранічнікі фактычна нясуць службу ва ўзмоцненым варыянце.

«Нам дапамагаюць Узброеныя сілы, таму што сілы і сродкі ў нас абмежаваныя пад такую абстаноўку», — прыводзіць яго словы БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
19
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3