The Guardian: Украіна пабудавала абарончую лінію ўздоўж мяжы з Беларуссю
Выданне звязвае гэты крок Украіны з тым, што 10 мая начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч паведаміў, што на ўкраінскім напрамку разгорнутыя падраздзяленні сіл спецаперацый, піша Officе Life.
Фота: belwarriors / Telegram
У Беларусі гэта абгрунтавалі тым, што ўкраінцы стварылі на мяжы групоўку да 20 тысяч чалавек.
Паралельна з гэтым беларускае войска ўзмацнілася і ў некаторых раёнах, якія мяжуюць з ЕС. Падстава — маштабныя вучэнні з другога боку. Таксама ў двух раёнах правялі прызыў тэрытарыяльнай абароны для праверкі.
1
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм