Марыя Булавінская

Журналістка, гісторык і грамадская актывістка з Гомеля расказала калегам:

«У вясковай хаце, якую мы планавалі адрэстаўраваць, адбыўся вобшук. Я набыла невялікі дом у вёсцы Гомельскага раёна ў 2019 годзе. Мы планавалі яго адрэстаўраваць сваімі сіламі: замяніць вянцы, якія згнілі, аднавіць разьбяны дэкор. Паспелі зрабіць толькі падрыхтоўчыя працы.

Аб вобшуку паведамілі мясцовыя жыхары. Ён адбыўся на мінулым тыдні. Са словаў мясцовых, прыязджалі памежнікі і міліцыянты.

Зараз дом апячатаны звычайным скотчам. З вокнаў бачна, што там усё раскідана. Ніякіх афіцыйных папер пра вобшук не пакінулі. На заклееных скотчам дзвярах пячатак няма. Ніякіх прыкметаў, што гэта быў афіцыйны вобшук, няма.

Грубка ў хаце. Фота Марыі Булавінскай

Людзі гавораць, што з дому нешта выносілі. Што менавіта, невядома.

Да матэрыяльных рэчаў стаўлюся зараз абыякава. Шкада толькі гістарычных артэфактаў. Кажуць, што ў хаце раптам пахіліліся аканіцы, раздзяўбаныя дзверы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру