Паўла асудзілі за надпіс «Жыве Беларусь» на аўтобусным прыпынку, а таксама за абрэвіятуру «ACAB» на сцяне апорнага пункта міліцыі ў Брэсце.
27 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Фалькоўскага і прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці».
Палітвязню прысудзілі тры месяцы арышту. У зняволенні ён знаходзіўся з 22 лютага.





