Абмежаванне дзейнічае з 23 мая і будзе працягваць дзейнічаць да заканчэння ваеннага становішча. Уведзеныя яны «з-за ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі і для забеспячэння мераў умацавання нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны».
У раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю, забаронена:
- знаходзіцца па-за населенымі пунктамі з 22.00 па 5.00;
- заходзіць у лясы;
- арганізоўваць паляванне, рыбалку і адпачынак на прыродзе;
- здымаць на відэарэгістратары і іншыя гаджэты дарогі і аб'екты інфраструктуры;
- перавозіць зброю і сродкі актыўнай абароны без дазволаў;
- выкарыстоўваць квадракоптары і іншыя падобныя апараты.
Гэтыя абмежаванні дзейнічаюць за 20 км ад мяжы з Беларуссю ў Карасценьскім, Сарненскім і Варашскім раёнах і за 5 км ад мяжы ў Вышгарадскім раёне.





